Такая праверка метадычнага ўзроўню даследаванняў і эфектыўнасці выканання навуковых праграм праводзіцца штогод. Папярэдне гэтым займаюцца камісіі, якія ствараюцца на ўзроўні ўніверсітэту і правяраюць навуковую працу факультэтаў, а затым такую ж праверку здзяйсняе камісія, якая прызначаецца Міністэрствам сельскай і харчавання Рэспублікі Беларусь.
У гэтым годзе камісія МСГ і Х РБ наведала селекцыйны цэнтр па стварэнню новых гатункаў збожжавых культур хлебапякарнага накірунку, вопытнае поле, сад універсітэта, комплекс па адкорму БРЖ “Баркі” СВК “Прагрэс-Верцялішкі”, вопытныя палі, дзе адбываецца ўкараненне вынікаў навуковых даследаванняў у галіне раслінаводства, РУСП “Гродзенскае племпрадпрыемства”, цэнтральную навукова-даследчую лабараторыю, біятэхналагічны цэнтр па рэпрадукцыі, дзе распрацаваная тэхналогія атрымання эмбрыёнаў буйной рагатай жывёлы in vitro і, у заканчэнні цэнтр навуковага пчалярства (лабараторыю, музей і пасеку ў дворыку ФВМ).
Прафесар Канстанцін Уладзіміравіч Каляда падзяліўся інфармацыяй, што яго гатунак азімай пшаніцы “Ядвіся” вытрымаў выпрабаванне ў Варонежскай вобласці. Ён не толькі добра перазімаваў, але і паказаў ураджайнасць, якая ў цэлым перавысіла ураджайнасць раянаваных там гатункаў на 10 ц/га. Кіраўніцтва вобласці гатовае не толькі купляць насенне азімай пшаніцы, але і запрасіць да сябе на працу нашага вядучага селекцыянера, які выкарыстоўвае пры стварэнні новых гатункаў збожжавых моцны патэнцыял універсітэта – рукі студэнтаў, якія адначасова навучаюцца селекцыйным прыёмам і робяць добрую справу падчас навукова-агранамічнай практыкі.
Добрае уражанне пакінулі і лекавыя расліны, якімі займаецца загадчык кафедры батанікі і фізіялогіі раслін Алена Іванаўна Дарашкевіч, якая пачала распрацоўваць тэхналогію вырошчвання новых для Беларусі зёлак, а не тых, якія вырошчваюцца ўжо ў спецыялізаваных гаспадарках.
Ў гэтым годзе ўпершыню дэманстрацыйныя вопыты выкарыстання новых відаў угнаенняў і сродкаў аховы раслін перанесены на тэрыторыю вопытнага поля ГДАУ, што звязана з тым, што на месцы знаходзіцца практычна ўся неабходная па тэхналогіі сельскагаспадарчая тэхніка. Выпрабоўваюцца ўгнаенні і сродкі аховы раслін некалькіх знакамітых фірм. Дзмітрыя Аркадзевіча Брукіша, які кіруе гэтай справай, можна слухаць бесперапынку. Уяўляю, якое добрае ўражанне робяць гэтыя даследаванні на тых, хто на працягу ўсяго лета едзе павышаць свой вопыт, і не толькі з нашай рэспублікі.
Аб’екты, з якімі знаёміліся ў СВК “Прагрэс-Верцялішкі” рабілі такое ж добрае ўражанне і ў гэты раз, нават сянаж, які выкарыстоўваецца на комплексе па адкорму БРЖ “Баркі”.
Прыемна было ўбачыць на Гродзенскім прадпрыемстве нашага выпускніка, аспіранта Рамана Трафімовіча, які для гасцей расказаў аб тых чатырох пародах мясных кароў, якія закуплены за мяжой і зараз ідзе іх размнажэнне на гэтым прадпрыемстве.
Яшчэ зусім нядаўна ў старым корпусе ішоў сучасны рамонт памяшканняў, у якіх зараз размясцілася цэнтральная навукова-даследчая лабараторыя ўніверсітэта, з магчымасцямі якой пазнаёміліся члены дзяржаўнай камісіі. Загадчык біятэхналагічнага цэнтру доктар навук Леанід Віктаравіч Галубец цікава расказаў аб магчымасці атрымання ад адной высока ўдойнай каровы цэлага статка такога ж маладняку. На кампутары ён прадэманстраваў момант апладнення яйка клеткі каровы in vitro, які быў адзняты супрацоўнікамі цэнтра.
Цэнтр навуковага пчалярства пакінуў не горшае ўражанне. Госці мелі магчымасць паспрабаваць мёду разам з гарбатай, якімі частаваў кіраўнік цэнтру, будучы доктар навук у галіне пчалярства Мікалай Віктаравіч Халько.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/1481-pryjomka-vopytau-supratsounikau-gdau#sigProId87b57c9332