Пасля падвядзення вынікаў канферэнцыі “Сучасныя тэхналогіі сельскагаспадарчай вытворчасці” за круглым сталом, госці яе з Польшчы, Літвы, Турцыі, Мінску, Віцебску, Магілёва адправіліся на Аўгустоўскі канал. У аўтобусе запытаў, ці варта што расказаць па дарозе па гісторыі Гродна. Варта, варта адказалі госці з Ольштыну. Ты вось патлумач лепш, як гэта Польшча і Беларусь аказаліся ў адной дзержаве. Давялося згадаць і шлюб Ягайлы з Ядвігай, і Крэўскую вунію, і пазнейшыя часы, калі Каралямі сумеснай дзяржавы былі ўраджэнцы Вялікага Княства Літоўскага.
Выехалі за горад і пані Тэрэза Маеўска пачала здзіўляцца дагледжаным палям, а як жа так, што нават каля слупоў ніякага пустазелля няма. Нават свежа апрацаваныя палеткі выглядалі вельмі файна. У дадатак яна яшчэ пахваліла і нашыя дарогі, што было сапраўды прыемным. У гэты дзень не раз мы чулі, што беларусы багатыя, што валодаюць прыгожымі прыроднымі прасторамі, якія проста не адкрытыя для людзей з Захаду. Інакш яны ўсе ехалі б у Беларусь адпачываць. Госці хацелі бы пабачыць і абарончыя фарты і Свяцкі палац Валовічаў. Два гады таму, калі пані прафесар была на канферэнцыі, ды яшчэ разам з прафесарам Янам Міцінскім да Аўгустоўскага каналу мы плылі на цеплаходзе “Вольга Соламава” і таму не бачылі гэтых аб’ектаў. І ў гэты раз не змаглі туды партапіць, паколькі трэба было не спазніцца да цеплаходу “Нёман”, які ўжо чакаў нас на шлюзе “Дамброўка”. З Вармінска-Мазурскага ўніверсітэту г. Ольштына ў вандроўцы па каналу ўдзельнічалі таксама дактары-інжынеры Аляксандра Дражбо і Моніка Забчук-Шуль, магістры – Эльвіра Федаровіч, Магдалена Мохаль, Гжэгаж Звярчэўскі і Якуб Начманскі, з Літоўскага ўніверсітэту навук пра здароўе (г.Каўнас) – дактары біямедыцынскіх навук Алмантас Шымкус і Алдонэ Шымкэнэ, з універсітэту Памукале (Дэнізлі, Турцыя) доктар біялагічных навук Мамадаў Рамазан_Мустафа, які наведаў наш універсітэт ужо другі раз.
Двойчы прайшлі шлюзаванне, вярнуліся на адзін з гасцінных дворыкаў каналу, дзе і працягвалася размова, да якой далучыліся выкладчыкі ГДАУ, іншых ВНУ і навукова-даследчых інстытутаў Беларусі, якія ўдзельнічалі ў працы канферэнцыі. Вярталіся назад увечары з добрымі старымі “савецкімі” песнямі, якія польскія навукоўцы ведаюць нават лепш за нас. Навуковая канферэнцыя завяршыла сваю працу, як гэта і было ва ўсе ранейшыя часы. З гэтай імпрэзы фотаздымкі глядзіце ў альбоме.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/1431-kulturnaya-chastka-navukova-praktychnaj-kanferentsyi-yakaya-adbylasya-18-tra-nya-2012-goda#sigProId2f3b4830d2