Афіцыйна гэта была не проста сустрэча, а выяздное паседжанне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па аграрнай палітыцы “Тэхналогіі вытворчасці сельскагаспадарчых культур на аснове павышэння ўрадлівасці глебы і ўпраўленне прадуктыўным працэсам раслін у сістэме экалагізаванага земляробства”.
Чацвёртая праграма беларускага тэлебачання перад пачаткам сустрэчы бярэ інтэрв’ю ў прафесара Аляксандра Ауткі. Ён шмат гаворыць, але пытанні карэспандэнтаў ніяк не сканчаюцца. Затым інтэрв’ю дае старшыня Пастаяннай камісіі Мікалай Шэўчук. З яго слоў зразумела, што кіраўніцтва рэспублікі надае значную ўвагу развіццю сельскай гаспадаркі, для чаго і праводзіцца такая сустрэча са спецыялістамі ў гэтай галіне.
На сустрэчы прысутнічаюць дэпутаты Нацыянальнага сходу, сакратары, якія працуюць у Палаце прадстаўнікоў нацыянальнага сходу, выкладчыкі ўніверсітэта і спецыялісты, у тым ліку фермеры, якіх падабраў для падтрымкі размовы Аляксандр Аутка, які і быў асноўным дакладчыкам. Тое, аб чым гаварыў Аляксандр Аляксандравіч, мне добра знаёма, паколькі некалькі гадоў мы разам з ім праводзілі даследаванні, дадзеныя якіх і былі прадстаўлены ў яго выступе.
Сустрэчу адчыніў прарэктар па навуковай працы ГДАУ Валянцін Пешко, пасля якога з кароткай прамовай выступіў старшыня Пастаяннай камісіі па аграрных пытаннях Мікалай Шэўчук. Усю далейшую сустрэчу праводзіў супрацоўнік нашага ўніверсітэта Аляксандр Аутка.
У сваім выступе прафесар Аляксандр Аутка ахапіў самыя розныя пытанні актывізацыі біялагічнай актыўнасці глебы, зніжэння пестыцыднай нагрузкі, распрацоўкі і выпуску новай тэхнікі, якая дазваляе праводзіць камбінаваную апрацоўку глебы, рэгуляваць развіццё мікрафлоры, вырошчваць культуры без выкарыстання гербіцыдаў, акрамя карнявога харчавання раслін ён прапануе шырэй выкарыстоўваць некарнявыя падкормкі раслін.
Аб важнасці інкрустацыі насення і некарнявых падкормак гаварыў і аграном з вялікім вопытам практыктычнай працы, які раней працаваў ў СВК “Прагрэс-Вярцялішкі”, а зараз кансультуе асобныя гаспадаркі, дзе і праводзіць вопыты з выкарыстаннем, як новай тэхнікі, так і біялагічных прэпаратаў, у тым ліку і з дадаткамі мікраэлементаў. Ёсць важкая прыбаўка ўраджайнасці розных культур.
Пра біялагічныя прэпараты, якія распрацаваны інстытутам мікрабіялогіі НАН Беларусі і якія выпускаюцца УП “БелУніверсалПрадукт” расказаў дырэктар прадпрыемства Аляксандр Шабанаў. Розныя прэпараты выпускаюцца пад гандлёвай маркай “Экасіл” і ў вялікай колькасці пастаўляюцца ў Расію. Шкада, што на тэрыторыі Беларусі іх выкарыстоўваюць не ў такой колькасці.
Аляксандр Аутка працягвае расказваць пра высадку расады і ўборку гародніных культур, пра шкоднасць значнага імпарту агародніны, якая добра расце і на тэрыторыі Беларусі. Пра арганічнае земляробства гаворыць Святаслаў Пісчык, які гэтаму пытанню прысвяціў 50 гадоў даследаванняў. Ён паведамляе, што не ва ўсіх выпадках трэба ўносіць у глебу фосфарныя і калійныя ўгнаенні.
Вопытам арганічнага земляробства падзяліўся і выпускнік нашага ўніверсітэта, які працуе ў Бераставіцкім раёне ў фермерскай гаспадарцы “Здаровая страна”, Віталій Белавокі. Гаспадарка, вырошчвае і ягадныя культуры, такія, як садовыя трускаўкі, парэчкі, маліну. Прычым, яны ўжо маюць міжнародныя сертыфікаты аб тым, што іх прадукцыя экалагічна чыстая і не маюць праблем з рэалізацыяй прадукцыі за мяжой. Прысутныя на сустрэчы гаварылі, што патрэбна і свая, беларуская сістэма сертыфікацыі.
Пра праблемы фермераў і аб тым, што няма карты зямель, на якіх можна вырошчваць экалагічна чыстую прадукцыю гаварыў і старшыня абласной арганізацыі фермераў Уладзімір Ушкевіч. І ў завяршэнні сустрэчы старшыня Пастаяннай камісіі Мікалай Шэўчук запэўнівае прысутных, што тое, аб чым гаварылася, будзе ўлічана ў далейшай працы камісіі пры выпрацоўцы законаў.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/5356-27-lyutaga-gdau-adbylasya-sustrecha-z-belaruskimi-parlamentaryyami#sigProId9166e50535
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии