17 кастрычніка ў рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва нашай краіны “Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь – прадстаўнічы і заканадаўчы орган Беларускай дзяржавы” ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце адбыліся сустрэчы супрацоўнікаў і студэнтаў з Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Анатолем Хацько і начальнікам Галоўнага ўпраўлення адукацыі, навукі і кадраў Уладзімірам Самсановічам.
Да пачатку сустрэчы былі запрошаныя карэспандэнты беларускага тэлебачання і іншых сродкаў масавай інфармацыі. Кожны факультэт быў прадстаўлены невялічкай выставай, якая адлюстроўвала яго асноўныя дасягненні, аб якіх распавядалі выкладчыкі разам са студэнтамі кожнага факультэта. Спачатку з экспазіцыямі факультэтаў пазнаёміўся Уладзімір Аляксеявіч Самсановіч, і яшчэ раз ён прайшоўся па выставе разам з Анатолем Мікалаевічам Хацько. Прадстаўнікам факультэтаў задаваліся пытанні, якія часам пераходзілі ў працяглую размову.
Найбольш доўгай атрымалася размова гасцей універсітэта з пчалярамі ГДАУ. Мікалай Халько, расказаў, наколькі складана зараз стаіць праблема з пчоламі, якіх у Беларусі недастаткова, каб апыліць, напрыклад, усю плошчу пасеваў рапсу.
У актавай зале высокіх гасцей выкладчыкі і студэнты сустракалі, устаўшы са сваіх месцаў. У прэзідыуме рэктар ГДАУ Вітольд Песціс, Міністр сельскай гаспадаркі Анатоль Хацько, Уладзімір Самсановіч, прэс-сакратар міністэрства Вольга Кацішэўская, загадчык кафедры грамадскіх навук Пётр Сцецкевіч.Адчыніў сустрэчу Вітольд Казіміравіч Песціс, які прадставіў гасцей і перадаў слова Анатолю Мікалаевічу Хацько. У сваёй прамове Анатоль Мікалаевіч гаварыў па тэме адзінага дня інфармавання, пра важнасць для кожнага грамадзяніна прыняць удзел у выбарах, якія адбудуцца ў хуткім часе. Расказаў пра становішча сельскай гаспадаркі, пра перспектывы спецыялістаў, якіх выпускае ўніверсітэт.
Пазней некалькі студэнтаў задалі міністру хвалюючыя іх пытанні, у якіх цікавіліся аб правах і ільготах для маладых спецыялістаў, пра тое, як на погляд міністра выглядае Гродзенская вобласць на фоне іншых, куды ідзе прадукцыя аграрнай галіны і перапрацоўкі. Адказы былі доўгія і падрабязныя. Аказваецца шмат будзе залежыць ад таго, у якую гаспадарку патрапіш пасля вучобы. Анатоль Мікалаевіч падкрэсліваў важнасць для будучых спецыялістаў вытворчай практыкі, ведання замежных моў, паколькі ўсё часцей і часцей даводзіцца сустракацца з замежнымі дэлегацыямі. Ну, а прадукцыя сельскай гаспадаркі Беларусі мае высокую ацэнку ў шмат якіх краінах.
Наступная сустрэча з міністрам адбылася ў лекцыйнай зале, дзе сабраліся студэнты выпускных курсаў універсітэта. На пытанне аб тым, ці не шкадуюць нашы студэнты, што выбралі аграрны ўніверсітэт і якія ў іх планы на будучае, выступілі некалькі студэнтаў, якія падзяліліся сваімі эмоцыямі і планамі. На гэтым сустрэчы закончыліся, госці ўніверсітэта зрабілі агульны здымак з рэктарам і дэканам ФВМ, які быў выкладчыкам у сучаснага Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/5180-ministr-selskaj-gaspadarki-i-kharchavannya-rb-anatol-mikalaevich-khatsko-naveda-gdau#sigProId902cb2b5ca
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии