Культурная спадчына па абодва бакі мяжы – так называецца праект у рамках праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Латвіі-Літвы-Беларусі. Напярэдадні Вялікадня, які адзначаўся ў гэтым годзе 21 красавіка каталіцкай, уніяцкай і пратэстанцкай канфесіямі, у рэспубліканскім музеі гісторыі рэлігіі адбылося адкрыццё выставы дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва беларуска-літоўскага памежжа “Велікоднае сугучча”. Для наведвальнікаў быў арганізаваны майстар-клас па фарбаванні курыных яек рознымі тэхнікамі і вырэзванні выцінанак.
У імпрэзе удзельнічалі народныя майстрыхі з Літвы і памежнай тэрыторыі Беларусі. У адной з залаў музея наведвальнікі пазнаёміліся з выставай фарбаваных яек розных майстраў, як сучаснасці, так і той калекцыі, якая была сабрана заснавальнікам Гродзенскага музея ў 1930-х гадах Юзафам Ядкоўскім. На адкрыцці выставы выступіў настаяцель Пакроўскага Сабора Гродна Георгій Рой.
На ніжнім паверсе праходзіў майстар-клас, дзе тыя хто жадаў, мог засвоіць афарбоўку яек з выкарыстаннем воску. Малюнкі атрымоўваліся вельмі прыгожымі. На імпрэзе прысутнічалі шмат студэнтаў аграрнага ўніверсітэта, якія актыўна ўдзельнічалі ў гульнях, вырэзванні выцінанак з паперы. Дарэчы, колькі жыву, а такіх гульняў ніколі не сустракаў.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/5016-nashy-studenty-pa-dzelnichali-impreze-arganizavanaj-muzeem-gistoryi-religii#sigProIdfef7b0a3cf
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии