Падчас падарожжа ў Ізраіль, мне давялося не толькі пабываць на розных экскурсіях па краіне, але і наведаць адзін з буйнейшых навуковых цэнтраў свету – Навукова-Даследчы Інстытут імя Хаіма Вейцмана, які размешчаны недалёка ад Тэль-Авіва ў горадзе Реховат.
Калісьці я падзяліўся сваімі трохтомнымі падпіснымі выданнямі па біяхіміі Мецлера і Ленінджара са студэнткай БДУ Янай Казачковай, якая зараз, пасля абароны доктарскай дысертацыі ў Ізраілі, працуе ў навуковым цэнтры, які па рэйтынгу займае 6 месца ў свеце. Яна і запрасіла мяне наведаць інстытут, каб пазнаёміцца з тым, якімі даследаваннямі займаецца зараз.
Пасля столькіх дзён, праведзеных у пустыні, мы патрапілі ў сапраўдны рукатворны аазіс, дзе растуць розныя трапічныя расліны. У эксперыментальных садах пад дрэвамі сабралі крыху апельсінаў, мандарынаў, грэйпфрутаў, селі на лаўку, пастаўленую ў гонар нейкага вучонага ці мецэната і падсілкаваліся. Якраз у гэтым цэнтры ў свой час была створана ізраільская ядзерная бомба.
У самым канцы тэрыторыі размяшчаецца помнік халакосту. З першага да пятага ці шостага паверху будынак упрыгожвае дыван з вазонных культур. На адным з паверхаў Яна пазнаёміла мяне са сваім працоўным месцам, застаўленым рознымі прыладамі тыпу храматографаў, камп’ютарамі. А таксама, мы заглянулі і ў лабараторыю, дзе праводзяцца хімічныя даследаванні. На развітанне Яна, якая выдатна валодае ангельскай мовай і іўрытам нейкаму хлопцу, які працаваў каля выцяжной шафы сказала “пака”. Я запытаў чаму так і Яна патлумачыла, што ён прыехаў сюды займацца навукай з Кіева.
Мы падняліся на іншы паверх, дзе знаходзяцца боксы з культурамі, у якіх зроблены мадыфікацыі ў ДНК раслін (ГМА). Маладая вучоная распавядала, як вырошчваюцца культуры з клетак раслін, на якія пажыўныя асяроддзі яны перасаджваюцца, як да іх дасяваюць агракультуры бактэрый, здольныя пры пэўных умовах пранікаць у расліны і змяняць іх генатып. Такім чынам Яна змагла ў культуру памідор перанесці ген, які адказвае за сінтэз пігменту чырвоных буракоў бэтацыяніну і зараз кветкі і самі памідоры маюць цёмна барвовы колер, бо адчуваюць сябе буракамі. Такімі мадыфікацыямі раслін вучоныя спрабуюць вызваліць іх ад характэрных захворванняў.
Я хацеў пабываць і ў навуковым інстытуце на поўначы Ізраіля, дзе працуе выпускнік агранамічнага факультэта нашага ўніверсітэта. Я ведаю з яго лістоў, што і ён займаецца вывучэннем росту таматаў у цяпліцах, але запрашэння наведаць Назарэт так і не атрымаў.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/4740-urazhanni-ad-navedvannya-navukova-dasledchnaga-instytuta-imya-khaima-vejtsmana#sigProId7409cfa48c
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии