Адбылася сустрэча выпускнікоў, на якую быў запрошаны і я, 12 лютага 2011 года. Мабыць гэта быў першы выпуск, у якога пачынаў на 2 курсе выкладаць мікрабіялогію і таму іх студэнцкае жыццё – на занятках і у вольны час адлюстравана ў адным з маіх альбомаў. Паколькі з асобнымі выпускнікамі падтрымоўваем кантакты праз інтэрнэт ці па тэлефону, то і патрапіў на гэту імпрэзу (на першую частку, бо ад наведвання рэстарану адмовіўся). Праўда, калі на сустрэчы прысутнічалі крыху больш за 20 былых студэнтаў, то ў рэстаране – больш за 70.
Выступаючы перад студэнтамі першы прарэктар Аляксандр Дудук расказаў пра перспектывы развіцця універсітэта, усім было гарантавана пражыванне ў інтэрнаце, калі спатрэбіцца. Аб сертыфікацыі ўніверсітэта распавёў малады выкладчык, ці не іх равеснік – Андрей Рэгалевіч, які прымаў самы непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы дакументаў, пасля выступіў Міхаіл Брылёў. Нешта гаварыў і я. Калі падсумаваць вынікі аповядаў студэнтаў пра сябе, дык шмат хто працуе па спецыяльнасці, але ёсць ужо і кваліфікаваныя будаўнікі, дырэктары фірм, загадчыкі лабараторый і навукова даследчых інстытутаў (кандыдатскую ступень з гэтага курса маюць 5 чалавек). Ужо пасля сустрэчы адзін з іх патэлефанаваў каб я патлумачыў, ці быў ён правы ў спрэчцы з губернатарам вобласці (не Гродзенскай). І сапраўды, ён нядрэнна тады запомніў удзел мікраарганізмаў у кругавароце азоту і аказаўся на вышыні.
Уладзімір Пракопчык працуе майстрам на будаўніцтве ў Маскве, адкуль на сустрэчу прыехаў на сваім аўтамабілі, Віталь Шота працуе загадчыкам участка ў СВК імя В.І.Крэмко, Валерый Чыгір – старшы інспектар берагавой аховы ў Гродна, Віталь Міленкевіч - майстар змены на “Азоце”, Любоў Гваздова, якая мае ступень кандыдата с.-г. навук, працуе старшым навуковым супрацоўнікам у навукова-практычным цэнтры НАН Беларусі па земляробству, там жа загадчыкам лабараторыі па насенняводству працуе і яе муж Аляксандр Гваздоў (канд. с.-г. навук), Андрэй Занеўскі – кіраўнік групы кормавытворчасці ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання, Андрэй Альшэўскі – дыспетчар аўтамабільнага і чыгуначнага транспарту ОАО “Краснасельскбудматэрыялы”, Аляксей Бекіш працуе галоўным спецыялістам у Гродзенскім абласным упраўленні па нагляду за рацыянальным выкарыстаннем ЦЭР, Сяргей Малевіч – аграном-аграхімік у СВК “Абухава”, Валерый Сініцкі – старшы навуковы супрацоўнік НВЦ па земляробству, Сяргей Якоўчык (канд. с.-г. навук) – дырэктар Віцебскага занальнага інстытута сельскай гаспадаркі НАН Беларусі, Іван Есіс – асістэнт кафедры раслінаводства ГГАУ, Сяргей Янушкевіч, які, наколькі памятаю, не давучыўся ў аспірантуры, працуе дырэктарам немалой фірмы ў Гродна, Алена Клыга працуе старшым навуковым супрацоўнікам у НПЦ па земляробству (канд. с.-г. навук), Аляксандр Більвін - індывідуальны прадпрымальнік у Гродна, Павел Козел – таксама, але ў Вярцілішках, Віктар Шалтанюк – аграном у ІП “Агриматко-96”, Сяргей Стасевіч – намеснік намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама… Я спадзяваўся, што аб сустрэчы падзеляцца сваімі ўражаннямі былыя выпускнікі і папрасіў аб гэтым Алену Клыгу. Вось што яна напісала:
“10 лет после окончания… Время прошло как-то незаметно, и нам кажется, что все это было буквально вчера. А, оглянувшись, понимаем, что отделяет нас от этого вчера уже целых 10 лет. Воспоминаниями мы снова окунулись в ту атмосферу, в то незабываемое и поистине самое лучшее время в нашей жизни, именуемое студенчеством.
За это время каждый из нас уже обрел свое место в обществе, определившись с трудоустройством и личной жизнью. И пусть на сегодняшний день мы не все работаем по специальности и занимаем различные должности, не взирая на это всё, друг для друга мы навсегда останемся теми девчонками и мальчишками, которые на протяжении пяти лет вместе переживали все радости и невзгоды.
А с какой радостью и воодушевлением мы ехали на этот вечер встречи, сколько положительных эмоций было при этом получено!!! Открывая дверь Университета, испытываешь волнительное чувство, подобно тому, словно спустя 10 лет ступаешь на порог родного дома… Вот она, наша альма-матер, вот они, те истоки, у которых мы брали начало. И сегодня любой из нас с гордостью может говорить, что окончил Гродненский Государственный Аграрный Университет.
От имени всех присутствующих хочется выразить благодарность за радушный прием всем присутствующим на встрече преподавателям и лично Александру Александровичу Дудуку, который был отцом нашего курса, находясь в то время на должности декана агрономического факультета. Теперь, уважаемый наш Александр Александрович, мы признательны Вам за ту серьезность, принципиальность, справедливость, с которой Вы воспитывали нас целых 5 лет. Все, что мы получали за время учебы, являлось бесценным багажом, пригодившимся в дальнейшей самостоятельной жизни.
Казалось, в нашем распоряжении целый день для встреч, рассказов о себе, обмена впечатлениями и мнениями и т.д. Но эти 12-15 часов пролетели мгновенно, мы и глазом моргнуть не успели, как уже закрывался ресторан, и настала пора снова расставаться. Мы разлетимся как птицы по всей республике, храня в памяти все положительное, что получили от этой встречи. Разлетимся, чтобы снова вернуться в эти стены спустя 5 лет. Уезжая, мы уже живем ожиданием новой встречи. Спасибо тебе, Гродно!”
А далей глядзіце фотаздымкі з сустрэчы зробленыя мной і дасланыя Аленай Клыга: