Сярод выкладчыкаў сярэдніх школ, якія будуць весці заняткі ў аграрных класах, прадстаўнікі розных абласцей Беларусі, у тым ліку Гомельскай, Віцебскай, Брэсцкай. Падвышэнне кваліфікацыі яны праходзяць пры Гродзенскім абласным інстытуце падвышэння кваліфікацыі. 27 чэрвеня яны наведалі музей пчалярства і навукова даследчую лабараторыю Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, затым пабывалі ў СПК імя В.І. Крэмко і ужо з 19 гадзін мы разам з імі вырашылі пазнаёміцца з горадам.
Наша вандроўка закранула толькі тэрыторыю Савецкай плошчы, Старога і Новага Замкаў, Каложы. Гэта далёка не ўвесь горад, але экскурсія працягвалася каля трох гадзін. Спярша на Савецкай нам трапіўся Януш Паруліс, у якога ёсць уласны музей народнага быту. Усе загарэліся жаданнем паглядзець яго, толькі наведванне музея не было ў нашых планах. Я толькі нагадаў, што музей можа закрыцца таксама, як і ўнікальны музей прасаў.
І ўвогуле настаўнікі школ аказаліся вельмі краязнаўчымі, задавалі шмат пытанняў. Нашы пагляды на гісторыю Гродна не мелі разыходжанняў. За тры гадзіны мы сталі сапраўднымі сябрамі, як у рэале, так і на адным з сайтаў, куды я паабяцаў змясціць здымкі, зробленыя падчас вандроўкі.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/3528-vykladchyki-yakiya-vyaduts-zanyatki-agrarnykh-klasakh-rb-navedali-grodna#sigProId63ded17e96
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии