Штогод у чэрвені месяцы адбываецца паездка выкладчыкаў універсітэта на такую выставу, дзе можна пазнаёміцца з навінкамі таго, што напрацавала беларуская навука і вытворчасць.
У гэты раз неяк адарваўся ад сваёй дэлегацыі, бо затрымалі нашыя выпускнікі, якія зараз працуюць на продажы тэхнікі фірмы “CLAAS”. Стока Дзіма і Шумель Арцём у 1999 годзе закончылі наш зоааінжынерны факультэт (зараз біятэхналагічны) і вось нашлі сваю нішу ў аграрным сектары Беларусі.
Праз некалькі хвілін сустракаю ізноў нашых выпускнікоў. Аляксей Чырко ў 2012 годзе атрымаў дыплом урача ветэрынарнай медыцыны, а Юры Казлоўскі закончыў эканамічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. Зараз яны абодва працуюць на выпуску тэхнікі для аграрыяў у кампаніі “Астранаўт”. Нават гэтыя два прыклады паказваюць наколькі разнабаковыя справы чакаюць нашых выпускнікоў, незалежна ад факультэта, на якім яны вучыліся.
Сяргей Салянік закончыў біятэхналагічны факультэт 2015 годзе і зараз працуе ў Еўрапейскім аграрным агенцтве Skarb-BIO заатэхнікам па кармах. Сяргей гаворыць, што падобныя лабараторыі найбліжэй да РБ знаходзяцца ў Вільні і Маскве. Яму часта даводзіцца ездзіць на стажыроўкі ў розныя краіны.
Побач з выставай нашага аграрнага ўніверсітэта сустрэў выпускнікоў інжынерна-тэхналагічнага факультэта 2014 года Ірыну Лябецкую і Ігара Язэпчыка, якія працуюць асістэнтамі на кафедры тэхналогіі і перапрацоўкі расліннай сыравіны. Зараз маладыя вучоныя знаходзяцца ў Мінску на стажыроўцы і вырашылі самастойна наведаць выставу.
Мой былы дыпломнік-аграном завочнай формы навучання Антон Камашыла прадстаўляў экспазіцыю Гродзенскага завода радыёпрыбор, які выпускае акрамя асноўнай прадукцыі яшчэ і кручкі для падвязкі гародніных культур на адпаведных фабрыках.
Марына Краўцова – завочніца, якая вучыцца на агранамічным факультэце і ў гэтым годзе была на зімовай сесіі. Я ў іх не выкладаў сельскагаспадарчую мікрабіялогію, але яна пазнала і паклікала падыйсці да выставы Цэнтральнага батанічнага саду. Паразмаўлялі, прыгадалі іншых студэнтаў, якія там у гэтым месцы працавалі і працуюць. Загадчык лабараторыі, у якой працуе таксама наш выпускнік Саша Кот сказала, што ён працуе і выконвае ўсе заданні старанна. Было прыемна такое чуць.
Зміцер Мірскі, што працуе ў нашым універсітэце, сустрэў свайго аднакурсніка Ігара Епішку, які закончыў ў 2008 годзе агранамічны факультэт. Ігар на выставе разам з выпускніком факультэта аховы раслін 2014 года Андрэем Янкаўцом прадстаўлялі кампанію “Ньютэрры”, якая выпускае мікраўгнаенні. Зараз я маю іх распрацоўкі для даследавання на сваіх пасевах на лецішчы. Хлопцы ахвяравалі мне і свае праспекты па выкарыстанні прадукцыі кампаніі.
На выставу ехалі разам 21 выкладчык ГДАУ, але былі і такія, што дабіраліся сваім ходам. Як даведаўся, Зміцер Воранаў з ФВМ удзельнічаў ў распрацоўцы лізунца для цялят і кароў. Гэта адзіны экспанат выставы нашага ўніверсітэта, які для мяне аказаўся зусім невядомым. Самастойна прыехалі і выкладчыкі кафедры механізацыі, якім трэба было падрабязней азнаёміцца са шматлікай тэхнікай. Разам на выставе былі два прарэктары ГДАУ, адзін з якіх Аляксандр Віктаравіч Свірыдаў у гэты дзень атрымаў у ВАКу дыплом прафесара, з чым мы яго шчыра віншуем!
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
https://www.ggau.by/nowosti/3519-6-chervenya-vykladchyki-gdau-tradytsyjna-navedali-vystavu-belagra#sigProId1631fbe4da
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии