Завод, пабудаваны за крэдыт Міжнароднага банка, дзейнічае і ўражвае. Больш, як 300 т смецця ён пераапрацоўвае ў суткі і працуе пакуль у дзве змены, але калі пачнецца ў горадзе нармалёвая сартыроўка смецця, тады адчыніцца і трэцяя змена. Гадоў 40 назад нам паказвалі фільм, як спачатку адбіраюць са смецця метал, пасля ўсё астатняе, а арганічныя астаткі пастэрызуюцца і ідуць на корм жывёле. Чакаў пабачыць такое і на нашым заводзе.
Сустрэлі нас вельмі ветліва, экскурсію праводзіў нехта з кіраўніцтва завода. Усе наведвальнікі прадпрыемства надзелі каскі, каб не парушаць тэхніку бяспекі. Памеры завода вялікія, тут ідзе адбор шклянога посуду, пластмасавых бутылак, прычым іх сартыруюць па колеру, асобна бутылкі з пад малака. Таксама паступаюць і з цэлафанавай упакоўкай. У галаву прыходзіць думка, а ці варта ўвогуле выпускаць столькі такіх упаковачных матэрыялаў. Прадавалі ж раней малако ў шкляной тары, якая здавалася назад у магазіны.
Толькі каля 6% рабочыя завода адбіраюць карысных адходаў, астатнія ўсё роўна ідуць на захараненне ў кар’еры. І хаця адзін з нашых супрацоўнікаў настойліва дапытваў, як можна ўладкавацца сюды на працу, не думаю, што хтосьці з нашых выкладчыкаў, дацэнтаў з кандыдатамі, якія хутка будуць зарабляць менш, чым працаўнікі смеццевага завода пайшоў бы сюды працаваць, нягледзячы на тое, што рабочым выдаюць спецадзенне і рэспіратары.
Завод па пераапрацоўцы смецця справа добрая. Але ў што ператвараецца наш горад? Падчас сустрэчы з дэлегацыяй з Томска аднойчы мяне запыталі, - а дзе ж вашы сметнікі? Я адказаў, што ў дварах. Таму і горад выглядаў прыгожа. Зараз жа ён ператвараецца пакрыху ў сметніцу. З высотных дамоў людзі пачынаюць выкідваць пакеты са смеццем праз вокны, вакол новых прыгожых зялёных загонаў для бакаў са смеццем лятаюць цэлафанавыя пакеты. Хочацца спадзявацца, што з часам справа зменіцца ў лепшы бок. Але, ці варта на гэтае спадзявацца? Пажывём – пабачым!
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/3204-20-chervenya-pradsta-niki-gdau-navedali-smetstseperaapratso-chae-pradpryemstva#sigProId23a01f4f35
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии