Гэта ўжо другі падобны выпадак удзелу вялікай колькасьці навукоўцаў і студэнтаў Варонежскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэту імя Імператара Пятра I у навуковай канферэнцыі на ветэрынарным факультэце нашага ўніверсітэту. Першы раз госці з Варонежу ўдзельнічалі ў нашай канферэнцыі два гады назад.
Неяк даўгавата давялося чакаць нам з загадчыкам аддзелу Міжнародных сувязяў Святланай Шпарковіч прыезду аўтобуса з Варонежу. Адразу ж аказалася, што з яго пачалі выходзіць і вітацца нашы старыя знаёмыя. Выкладчыкі засяліліся ў студэцкі інтэрнат № 7, а студэнты і магістранты ў інтэрнат для слухачоў павышэння кваліфікацыі - № 5.
Пасля ўмывання з дарогі разам са мною госці адправіліся на чыгуначны вакзал памяняць расійскія рублі на беларускія. Пасля гэтага частка дэлегацыі накіравалася ў краму, каб закупіць чаго на вячэру. Астатнія вырашылі зайсці ў якую-небудзь кавярню. 22.30, а ўжо ўсё зачыненае. І толькі з аб’явы на гандлёвым доме “Нёман” даведваемся, што кавярня ў ім працуе да 24. Столькі гадоў пражыў у Гародні, а ні разу не быў у гэтай кропцы грамадскага харчавання, якая ў гэты вечар аказалася для нас выратавальнай.
Раніцай наступнага дня адбылася сустрэча з кіраўніцтвам ўніверсітэта і загадчыкамі кафедраў ветэрынарнага факультэту. Размова ішла аб магчымых шляхах супрацоўніцтва ў вучэбным і навуковым накірунках. Гасцей вітаў рэктар універсітэта Вітольд Песціс, прарэктар па навуковай працы Сяргей Тарасенка, выкладчыкі ўніверсітэта. Мне трэба было тэрмінова па навуковай працы з’ездзіць на МТК і я пакінуў нашых гасцей, якія знаёміліся з універсітэтам.
Для гасцей з Варонежскага ДАУ імя Імператара Пятра I была арганізавана экскурсія па Гародні. Складанасць вандроўкі па гораду была ў тым, што частка ўдзельнікаў варонежскай дэлегацыі ўжо была добра знаёмая з горадам з мінулага прыезду. Артур на сваім аўтобусе давёз нас да Каложскай царквы, адкуль і пачалося новае знаёмства гасцей з горадам.
Пасля былі Стары, Новы замкі, Замкавая вуліца, Фарны касцёл, музей-аптэка. З кожным новым аб’ектам мы гублялі частку экскурсантаў. Хтосьці адыходзіў свядома, а хтосьці губляўся выпадкова. Я даведаўся, што перад паездкай шмат хто з гасцей праглядаў ужо інфармацыю пра Гродна ў інтэрнэце. Вось мы і знаёміліся з цікавымі аб’ектамі архітэктуры і гісторыі.
На трэці дзень варонежцы паехалі знаёміцца з Белавежскай пушчай. Яшчэ два дні яны будуць у Гродна, у чацвер пройдзе студэнцкая канферэнцыя, у пятніцу – канферэнцыя супрацоўнікаў з пашыраным прадстаўніцтвам навукоўцаў Варонежскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта імя Імператара Пятра I.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/3175-15-maya-gdau-pryekhala-deegatsyya-z-33-vykladchyka-magistranta-i-studenta-vdau-imya-imperatara-pyatra-i#sigProIde5943fcac2
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии