У пятніцу 10 лютага адбыўся круглы стол для слухачоў ФПК, у якім прынялі ўдзел першы намеснік старшыні Камітэта па сельскай гаспадарцы і хачаванні Гродзенскага аблвыканкама - Сяргей Шэўчык, каардынатар праекта “Падтрымка і навучанне прадпрыемстваў харчовай прамысловасці ў Гродзенскай вобласці – стварэнне Гродзенскага аграпрамысловага парку (ГАПП) ў Беларусі – Руслан Кізелевіч, член Гродзенскай абласной асацыяцыі фермераў - Бернард Тодрык, кіраўнік цэнтра навуковага пчалярства ГДАУ – Мікалай Халько, прарэктар факультэта па падвышэнні кваліфікацыі ГДАУ – Аляксандр Тарас.
Вялікую прамову, пад час якой пазнаёміў гасцей з Томскай вобласці са станам развіцця раслінаводчай галіны сельскай гаспадаркі вобласці, меў Сяргей Шэўчык. Ад удзельнікаў круглага стала ён атрымаў шмат пытанняў, на якія яны пачулі кампетэнтныя адказы
Цікавай была і размова з адным з першых фермераў Гродзенскай вобласці Бернардам Тодрыкам, які зараз ужо перадаў справы свайму сыну Аляксею Тодрыку, які, як і бацька закончыў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт, толькі не агранамічны, а эканамічны факультэт і займаецца развядзеннем племянных свіней.
Госці задавалі пытанні нашаму галоўнаму пчаляру Мікалаю Халько і думаю вельмі шкадавалі, што не паспелі пабываць у музеі цэнтра навуковага пчалярства.
Пасля круглага стала навучэнцы ФПК з далёкага краю яшчэ праслухалі лекцыю дацэнта кафедры пладагароднінаводства і лугаводства Сяргея Собалева, які расказаў пра апрацоўку глебы па вода- і рэсурсазберагаючай тэхналогіі No-till. У гэты ж дзень прарэктар ФПК Аляксандр Тарас уручыў слухачам вучобы пасведчанні аб пройдзеным навучанні на базе ГДАУ і аграрных устаноў Беларусі.
Вечарам госці з Томскай вобласці наведалі Гродзенскі абласны драматычны тэатр, у якім паглядзелі камедыйную пастаноўку “Занадта жанаты таксіст”.
У суботу, у першай палове дня, для гасцей была арганізавана экскурсія. На вуліцы было мінус 4оС, але пры нашай вільготнасці для гасцей з Сібіры было халаднавата. Пасля Коложы наведалі Харальную сінагогу, дзе Барыс Максавіч Квяткоўскі крыху распавёў пра гісторыю яўрэйскага народу. Хуценька наведалі Стары і Новы Замкі Гродна, і наступным аб’ектам экскурсіі была аптэка-музей, дзе можны было паслухаць пра гісторыю старэйшай аптэкі Беларусі. Пасля наведвання кафедральнага сабора Ф.Ксаверыя, пабудаванага у канцы 17-га стагоддзя езуітамі, экскурсія працягвалася з вокнаў аўтобуса.
Такое было рашэнне гасцей - не замерзнуць і не застудзіцца. Усё роўна шмат хто запланаваў для сябе наведаць Гродна ў летні час, а заадно і пазнаёміцца з іншымі славутасцямі Беларусі.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/3045-agraryi-tomskaj-voblastsi-zavyarshyli-vuchobu-na-fpk-gdau#sigProIdbb3d5a2622
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии