6 снежня ў адной з аўдыторый кафедры батанікі і фізіялогіі раслін Беларускае тэлебачанне 1 праводзіла запіс перадачы пра нашага героя, які да тагож з’яўляецца дыпломнікам Святланы Радыёнавай, якая працуе на гэтай кафедры. Васіль паехаў, каб узыйсці на сваю чарговую вяршыню па сваёй ініцыятыве. Як аказалася, такое ўзыходжанне патрабуе вялікіх выдаткаў, паколькі толькі за адзін дзень узыходжання Танзанійскія ўлады зараз бяруць 140 ці 150 даляраў.
На вяршыні Васіль Еўсікаў зрабіў фотаздымак са сцягам свайго ўніверсітэта, які перадаў у музей ГДАУ. Падчас здымання перадачы кінарэпарцёр задаваў пытанні, на якія Васіль адказваў вельмі граматна з веданняў шматлікіх сакрэтаў падрыхтоўкі і самога ўзыходжання. Групу, якая неабходна была для ўзыходжання ён збіраў праз інтэрнэт. І вядома ж займаўся фізічнай падрыхтоўкай. Амаль штодня рабіў прабежкі па 10 км, абліваўся халоднай вадой, каб пры ўзыходжанні не захварэць і не падвесці сваю групу.
Каб дабрацца да падножжа гары Кілімаджара спатрэбілася 3 дні розных пералётаў. Гэта было не першае ўзыходжанне, Васіль ужо пабываў на вяршыні Эльбруса. Падчас пад’ёму ў гару, наш альпініст рабіў фотаздымкі расліннасці розных геаграфічных паясоў, якія змянялі адзін другога. Таму і тэма яго будучай дыпломнай працы, якая пакуль не вызначаная, будзе звязана асаблівасцямі расліннасці ва ўмовах, калі ідзе змена клімату – глабальнае пацяпленне. Уся паездка і ўзыходжанне занялі тры тыдні.
Падчас узыходжання альпіністы былі апрануты ў непрамакаемае адзенне, якое пасля працяглых дажджоў прамакала, і прыходзілася спаць у мокрым, паколькі распаліць вогнішча не было з чаго з-за адсутнасці расліннасці. Паблізу вяршыні начныя тэмпературы паветра апускаліся да -20оС. Падчас узыходжання пачынае балець галава, часцей б’ецца сэрца, ванітуе. Эмоцыі ў гарах не праяўляюцца, паколькі для мозга не дастае кіслароду. Эмоцыі з’яўляюцца ўжо пасля сыходжання ўніз. Падрабязны расказ пра ўзыходжанне можна будзе пабачыць па БТ-1.
Васіль марыць зрабіць наступнае ўзыходжанне яшчэ на адну з 7-мі вяршынь свету, на гару імя нашага земляка Касцюшкі ў Аўстраліі. З таго, што я пачуў, магу зрабіць выснову, што Кілімаджара – не апошняя вяршыня, якая паддалася студэнту аграрнага ўніверсітэта Васілю Еўсікаву.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
https://www.ggau.by/nowosti/2987-yashche-raz-pra-dasyagnenne-studenta-agranamichnaga-fakulteta-vasilya-e-sikava#sigProId21cfdb1bed