Другі этап вучобы на факультэце павышэння і перападрыхтоўкі кадраў АПК універсітэта з выязнымі заняткамі адбыўся на мінулым тыдні. Першай гаспадаркай, куды патрапілі больш за 30 выкладчыкаў з розных факультэтаў ГДАУ быў СВК “Прагрэс-Верцялішкі”, у якім нас спаткалі старыя знаёмыя, якія аказаліся выпускнікамі ўніверсітэта. Гэта і старшыня СВК Васіль Апанасавіч Рэвяка, і галоўныя спецыялісты – аграном, заатэхнік, ветурач. Сустрэча спачатку адбылася ва ўпраўленні гаспадаркі, дзе мы даведаліся аб дасягнутых поспехах - ад ураджайнасці і валавага збору збожжа да атрымання малочнай і мясной прадукцыі. Старшыня падзяліўся, што з новага году галоўныя спецыялісты змогуць атрымоўваць зарплату, якая вырасце і ва ўсіх іншых працаўнікоў гаспадаркі, у памеры 1000 даляраў.
Наведалі малочна-таварны комплекс “Рыдэлі”, дзе пазнаёміліся з даільнай устаноўкай, даведаліся аб праблемах, якія ўзнікаюць пры выкарыстанні для даення кароў робатаў, але сам комплекс “Батароўка” з робатамі ў гэты раз мінулі. Пабывалі яшчэ у складскіх памяшканнях, дзе захоўваецца агародніна і садавіна і пазнаёміліся з перспектывамі развіцця гэтай галіны. Адправіліся ў Мінск, дзе ўладкаваліся на пражыванне ў інтэрнаце № 5 БДТУ.
Другі дзень пачаўся з наведвання СП “Унібокс” ООО, якое знаходзіцца на тэрыторыі Чэрвенскага раёна Мінскай вобласці. С працай раслінаводчай галіны нас знаёміў дырэктар філіяла “Агра-Бокс” СП “Унібокс” Андрэй Уладзіміравіч Макаранка. На адносна невялікай тэрыторыі існуюць два юрыдычныя аб’екты. “Агра-Бокс” атрымлівае раслінаводчую прадукцыю, элітнае насенне, нарыхтоўвае кармы, якія па сабекошту рэалізуе філіялу “Агра-Бокс Заатэх”, а той назад адпускае арганічныя ўгнаенні, якія атрымлівае на сваіх малочнатаварных комплексах. Філіал “Агра-Бокс” мае зернасартыравальны комплекс, сваю даследчую акрэдытаваную лабараторыю, у якой інжынер-хімік аналізуе кармы па шматлікіх новых паказчыках іх пажыўнай каштоўнасці. Гэтая лабараторыя даследуе і кармы з гаспадарак, якія закупілі тэхніку і абсталяванне, неабходнае для выкарыстання новых тэхналогій, у СП “Унібокс” ООО.
Аб самім СП нам шмат расказваў Аляксандр Міхайлавіч Лапотка, які з’яўляецца кіраўніком філіялаў кафедраў БДАТУ “Сельскагаспадарчыя машыны” і “Тэхналогіі і механізацыя жывёлагадоўлі”. Пасля знаёмства з раслінаводчай галіной, мы пераехалі на жывёлагадоўчы комплекс філіялу “Агра-Бокс Заатэх”, дзе знаёміліся з вытворчасцю цялушак і атрыманнем малочнай прадукцыі. Варта адзначыць, што гаспадарка лідзіруе ў Беларусі па прыросту надояў малака і да канца года плануе атрымаць ад каровы не менш за 8 тысяч л яго. 97% атрыманага малака здаецца на молаказавод катэгорыяй “Экстра”. Тут на месцы з дапамогай дырэктара філіяла “Агра-Бокс Заатэх” Аляксандра Аляксандравіча Рубана мы пазнаёміліся з рулоннай нарыхтоўкай кармоў, нарыхтоўкай кармоў у выглядзе пасты з дробленага зерня (пасту, смак якой аказаўся даволі прыемным, мы паспрабавалі), з кормазмешвальнікам-раздатчыкам “КРГ-15”, які ідэальна здрабняе рулоны сена, саломы і сенажу, дазваляе падтрымаць неабходныя суадносіны кампанентаў гатовага корма. Далей мы знаёміліся з комплексам, даільнымі заламі “Паралель 4+”, “Карусель”, іх кампанентамі, што вырабляюцца СП “Унібокс” ООО. Дарэчы, у апошнім адначасова ідзе даенне 60 кароў, малако якіх адразу раздзяляецца на гатункі, а каровы атрымоўваюць індывідуальна падабраны для іх корм. Цікава, што для падагрэву пітной вады тут выкарыстоўваюцца аднаўляльныя крыніцы энергіі – ёсць сонечныя батарэі, ветравая ўстаноўка атрымання электраэнергіі, выкарыстоўваецца і цяпло, якое атрымліваюць пры ахалоджванні малака. Для своечасовага вызначэння ахоты ў кароў прымяняецца спецыяльная кампутарная сістэма, якая мае дакладнасць 98%.
Мы пабывалi на заводзе СП “Унібокс” ООО, які размешчаны на тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны “Мінск”. Дзякуючы гаспадарам прапрыемства нас пакармілі ў сталовай завода, выдалі фiрмовыя кепкі. Экскурсію па цэхах завода праводзіў яго дырэктар. Думаю, мала хто з выкладчыкаў універсітэта бачыў раней, як на заводах вырабляюцца спачатку дэталі, з якіх пасля збіраецца складаная тэхніка. Тут мы з гэтым пазнаёміліся.
Наступны дзень пайшоў на знаёмства з выставай “Белэкспа”, якая працавала на футбольным манежы і была прысвечаная перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі. Можна было абыйсціся і без абеду, бо на выставе дазвалялася паспрабаваць напіткі, мясныя, малочныя вырабы з уключэннем нарэшце і беларускіх сыроў з блакітнай плесенню з запазычанай назвай “Рокфорти”. Назву варта было прыдумаць іншую, бо не авечае ж малако мы выкарыстоўваем. Але, на смак першы беларускі сыр з выкарыстаннем грыбоў Penicillium roqueforti аказаўся вельмі здавальняючым.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/1434-z-4-da-8-chervenya-2012-goda-adbyvalasya-stazhyro-ka-vykladchyka-ua-gdau#sigProId555412f80c