Сустрэча адбылася 5 красавіка ў канферэнцзале гарвыканкама. Намеснік старшыні гарвыканкама Ірына Пятроўна Сенчанкава, адкрываючы сумеснае паседжанне, прапанавала назваць яе працоўнай сустрэчай, падчас якой павінен быў выпрацавацца план далейшых дзеянняў па адраджэнню абсерваторыі ў Гродна.
На сустрэчы прысутнічалі і загадчыкі аддзелаў ідэйна-выхаваўчай працы - Сяргей Уладзіміравіч Дубавец, па справах моладзі - Аляксандр Іванавіч Вайтулянец, галоўны спецыяліст аддзела культуры - Вольга Яўгенаўна Мацко, аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму - Віталь Мікалаевіч Братанюк, гісторык архітэктуры - Ігар Трусаў, прадстаўнікі Гродзенскага тэлебачання.
З нашага боку, акрамя аўтара, у сустрэчы прынялі ўдзел астраном аматар з аграрнага ўніверсітэта Тадэуш Шчарбовіч і загадчык музея навуковага пчалярства ГДАУ, які толькі ствараецца ў корпусе ФВМ, Мікалай Халько. Тадэуш Казіміравіч у сваёй прэзентацыі расказаў аб гісторыі астранамічных нагляданняў на нашых землях, наяўнасці астраномаў аматараў на тэрыторыі Беларусі і ў Гродна зараз, намаляваў сваё бачанне дзеючай абсерваторыі ў будучым і яе магчымую карысць для горада. Усе прысутныя былі згодны, што аднавіць абсерваторыю варта, але задаваліся пытаннем адкуль узяць на яе і тэлескоп грошы. Разглядаліся магчымасці сумесных трансгранічных праектаў, зварот да кіраўніцтва саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, паколькі Рэальнае вучылішча, як і адміністрацыя Гродзенскай губерні, былі эвакуяваныя ў Калугу перад прыходам немцаў у Першую сусветную вайну. Магчыма і спонсарская дапамога з боку мясцовых бізнесменаў. Тэлефанаваў аднаму знаёмаму з пытаннем, ці змог бы ён выдзеліць сродкі ад сваёй фірмы на тэлескоп і той даў станоўчы адказ. Гэта радуе, бо магчыма і іншыя фірмы дапамогуць. Каб мець найлепшы мікраскоп нам спатрэбіцца каля 25 тысяч даляраў.
Адначасова разглядалася пытанне і аб развіцці адзінага на Беларусі музея пчалярства, які ствараецца ў ветэрынарным корпусе, што выглядае на саму вуліцу Э. Ажэшкі. У дворыку маецца пасека з вуллямі рознай канструкцыі, а таксама шкляным вуллем, з якога з дапамогай вэб-камеры вядзецца трансляцыя не толькі ў вучэбную аўдыторыю, але і на наш сайт. Экспанаты для музея працягваюць паступаць і мы спадзяёмся што нашы беларускія пчаляры яшчэ падзеляцца з музеем сваімі рэліквіямі. Асаблівы зварот у мяне да пчаляра з Брэстчыны Міколы Папекі, у якога ведаю, што захаваліся матэрыялы, перададзеныя ў 90-х гадах старэйшым “пчаляром” Беларусі Людвікай Войцік, якой у гэтым годзе спаўняецца 120 гадоў ад народзінаў. У будучым дворык будзе адчынены для наведвальнікаў, але пакуль што яго трэба давесці да толку. Былі атрыманы падчас сустрэчы каштоўныя парады, якія дапамогуць зрабіць гэта ў бліжэйшы час. І традыцыйна некалькі фотаздымкаў.
-
Астраном аматар Тадэуш Шчарбовіч прэзентуе будучую абсерваторыю Астраном аматар Тадэуш Шчарбовіч прэзентуе будучую абсерваторыю
-
Побач з дакладчыкам аператар Гродзенскага тэлебачання Побач з дакладчыкам аператар Гродзенскага тэлебачання
-
За сталом удзельнікі працоўнай сустрэчы ў Гродзенскім гарвыканкаме За сталом удзельнікі працоўнай сустрэчы ў Гродзенскім гарвыканкаме
-
На першым плане Галіна Белабокая, Мікалай Халько і пчаляр з Магілёўскай вобласці Андрэй Шушэначаў, які ў Мінску ўзначальвае асацыяцыю пчаляроў Беларусі На першым плане Галіна Белабокая, Мікалай Халько і пчаляр з Магілёўскай вобласці Андрэй Шушэначаў, які ў Мінску ўзначальвае асацыяцыю пчаляроў Беларусі
-
Падчас сустрэчы злева направа Вольга Мацко, Сяргей Дубавец, Аляксандр Вайтулянец, Ірына Пятроўна Сенчанкава, Ігар Трусаў Падчас сустрэчы злева направа Вольга Мацко, Сяргей Дубавец, Аляксандр Вайтулянец, Ірына Пятроўна Сенчанкава, Ігар Трусаў
-
Мікалай Халько прадстаўляе пасеку-музей цэнтра навуковага пчалярства ГДАУ Мікалай Халько прадстаўляе пасеку-музей цэнтра навуковага пчалярства ГДАУ
https://www.ggau.by/nowosti/1396-drugaya-sustrecha-garvykankame-nakont-abservatoryi-grodna#sigProIde6e5bb0f95