Вандроўка на Байкал нашага выпускніка Віталя Бялоцкага

За спіною Віталя Туркінская даліна З размоў з нашымі выпускнікамі раблю выснову, што шмат хто з іх любіць падарожнічаць і трапляць у экстрэмальныя сітуацыі. Не паспеў расказаць завочнікам, як адзін наш выпускнік праехаў аўтастопам па Каўказу, пасля па краінах Сярэдняй Азіі і ўжо паспеў скокнуць з Румлёўскага маста, як ў першыя ж выхадныя ўсе мае завочныя дыпломнікі паўтарылі яго ўчынак, ды яшчэ зазнялі на камеру свае палёты. Віталь Бялоцкі закончыў зоаінжынерны факультэт ГДАУ у 2007 годзе. Памятаю, як ён планаваў адкрыць сваю аграсядзібу, але адпрацаваў адзін год па спецыяльнасці, адслужыў год у войску і зараз уладкаваўся працаваць на ААТ “Малочны Мір”. Планаваў пад час адпачынку павандраваць па Байкалу і планы свае здзейсніў.

Разам з Аляксандрам Маліноўскім Віталь адправіўся ў далёкую вандроўку не аўтастопам а цягніком Мінск-Іркуцк. Там на месцы селі ў першую ж падвярнуўшуюся маршрутку і паехалі да Улан-Удэ, які знаходзіцца за 700 км ад Іркуцку і дзе знаходзіцца буддыйскі храм – Івалгінскі Дацан, у якім захоўваюцца мошчы нятленнага Далай Ламы. Віталь расказвае, што нягледзячы на прайшоўшыя пасля яго смерці два з паловай стагоддзі, тэмпература цела захоўваецца. Аб гэтым яны ўжо мелі інфармацыю з інтарнэту і таму вырашылі пабываць у месцы і паглядзець на храм, пасля якога накіраваліся ў горад Слюдзянка, які ад Улан-Удэ ляжыць на адлегласці 500 км у бок Іркуцку. Там іх цікавіла ўзыходжанне на найвышэйшую вяршыню Байкальскага хрыбта, якая носіць імя нашага земляка Івана Чэрскага, які ў 1845 годзе нарадзіўся ў фальварку Смольна Верхнядзвінскага раёна. У 1860-1863 годзе ён атрымоўваў адукацыю ў Віленскім дваранскім інстытуце, але за ўдзел у паўстанні 1863-1864 гадоў супраць царскага самадзяржаўя быў выключаны з 4 курса, пазбаўлены дваранскага звання і высланы ў бестэрміновую ссылку ў Сібір.Памяць аб ім, як чалавеку, які пакінуў свой след у галінах геалогіі, геаграфіі, заалогіі, анатоміі, археалогіі, метэаралогіі, батаніцы, этнаграфіі і іншых захавалася ў розных помніках і назвах па ўсёй Сібіры, якую як і ён асвойвалі і іншыя беларусы, высланыя ў розны час у Сібір.

Хлопцы 4 дні ўзбіраліся на пік Чэрскага, па дарозе купаліся ў возеры з назвай Сэрца, якое сапраўды па форме нагадвае сэрца. Начавалі ў намётах. Наведалі метэаралагічную станцыю Хамар Дабан, якая знаходзіцца ў падножжа Байкальскага хрыбта. У гарах спаткаліся з экспедыцыяй інстытута Мендаля з Чэхіі, у якой удзельнічалі студэнты з розных краін Еўропы. І нашы вандроўнікі, і замежныя наведалі востраў Альхон на Байкале, які з’яўляецца цэнтрам шаманства Бураціі. У самой Слюдзянцы наведалі музей мінералаў, у якім сабрана багатая калекцыя з 10 000 гэтых камянёў з усяго свету, а таксама ёсць і метэарыт. Зноў маршруткай дабраліся да Іркуцка, а праз 4 дні былі ўжо дома. На ўсё падарожжа пайшло 16 дзён. Асобныя фотаздымкі прадстаўлены тут.

Від на горад Слюдзянку з Шаманскага мыса, на якім знаходзіцца рэпер, на якім абазначаны нулявы кіламетр Байкала Вячэра - злева Аляксандр Маліноўскі, справа – Віталь Бялоцкі Будысцкі храм – Дацан
Унутраны выгляд храма, які здымаць не дазваляеццаВіталь Бялоцкі на камяні, што ляжыць на рэчцы СлюдзянкаТам далёка бачна метэаралагічная станцыя Хамар Дабан
Алесь Маліноўскі адпачывае пад кедрамВозера СэрцаПадчас пад’ёму на пік Чэрскага
На вяршыні піка Віталь БялоцкіУсходнія Саяны з піка ЧэрскагаУ музеі мінералаў
Выкапневыя ракушкіЗакат на воставе АльхонШаманскі мыс на Альхоне
Сапраўдны шаманБайкалАльбатросы падчас шторму над Байкалам

Матэрыял падрыхтаваны дацэнтам кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі
Мікалаем Таранда e-mail:Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.

Русский Беларускі English Español Türkmen dili 格罗德诺国立农业大学
  • Республика Беларусь
    230008 г. Гродно ул.Терешковой, 28
  • Тел./Факс: +375 (152) 62-36-30
  • ggau@ggau.by