Cтроганава (Анікеева) Клаўдзія Аляксееўна - Гродненский государственный аграрный университет

Cтроганава (Анікеева) Клаўдзія Аляксееўна

Матэрыял гэты падрыхтаваны з таго, аб чым даведаўся з нашай перапіскі з Клаўдзіяй Аляксееўнай, якая пасля заканчэння інстытытута працавала заатэхнікам, а пасля галоўным заатэхнікам у саўгасе “Навадворскі” Радуньскага раёна, думаю, што хутчэй што Воранаўскага. У 1962 годзе пераехала ў Хімкі Маскоўскай вобласці і працавала там у абласным упраўленні сельскай гаспадаркі да 1970 года. З нараджэннем сына пайшла працаваць у дзіцячы садок, пасля якога ў тым жа годзе ўладкавалася ў Інстытут Медыка Біялагічных Праблем, дзе працавала малодшым навуковым, навуковым супрацоўнікам, затым загадчыкам Эксперыментальна Біялагічнай Клінікі.

Галоўнай задачай ІМБП з’яўляецца забяспячэнне жыццядзейнасці чалавека ў космасе, а праца там нашай выпускніцы яшчэ адзін доказ таго, што космас без беларусаў ну ніяк...Пасля выхаду на пенсію ў 1992 годзе пакінула пасаду загадчыка аддзела і пачала працаваць звычайным навуковым супрацоўнікам. За час яе працы Інстытутам кіравалі Акадэмік Алег Георгіявіч Газенка і Акадэмік Анатоль Іванавіч Грыгор’еў, сучасны віцэ-прэзідэнт Расійскай Акадэміі Навук.

Далей Клаўдзія Аляксееўна прасіла паведаміць дату святкавання юбілею ГДАУ. Паколькі старасты групы Алы Гараўскай не стала і каб арганізаваць групу патрэбна дата. Сама Клаўдзія Строганава ведае адрасы 7 сваіх сябровак і спадзяецца, што ў рэспубліканскім друку будзе паведамленне (святая наіўнасць). З наступнага ліста я даведаўся, што наша выпускніца нават не кандыдат навук, але ўсё ж была загадчыкам лабараторыі. А вось аднакашнікі, як Яраслаў Васілюк, Міхаіл Дзергачоў, Аляксей Яновіч і іншыя, на думку Клаўдзіі, маюць значна большыя дасягненні навуковыя і службовыя. Далей ішла прапанова, што калі святкаваць будуць па факультэтах, каб заатэхнікі і аграномы збіраліся ў адзін дзень, бо шмат гадоў гэтыя факультэты былі адзінымі, студэнты хадзілі на агульныя лекцыі, жылі ў адным інтэрнаце, разам ездзілі на цаліну і былі вельмі сяброўскімі. Была прапанова нават сустракацца па гадах, напрыклад, тыя, хто вучыўся першыя 10 гадоў, пасля наступныя, бо навошта сустракацца з сучаснымі выпускнікамі, якія даводзяцца многім унукамі. У выпускнікоў ранейшых гадоў былі свае песні, свае танцы, свае паэты, вершы якіх любілі і завучвалі на памяць. У інстытуце былі вечары Мінскай філармоніі, дзе студэнтаў знаёмілі з азамі класічнай музыкі, з кампазітарамі класікамі, з іх операмі і балетамі. А студэнты, дзеці вайны, якія ў вёсках ніколі не сустракаліся з гэтым, як губкі ўпітвалі ўсё гэта. Да гэтага часу Клаўдзія Аляксееўна ўдзячна педагагічнаму калектыву за навучанне не толькі прафесіі, але і за выхаванне.

Былі паездкі на цалінныя землі, уборка першых цалінных ураджаяў, жыццё ў саманах і намётах. Хлопцы працавалі амаль суткамі на камбайнах, а дзяўчаты рыхтавалі абеды, пяклі самі хлеб, а мацнейшыя працавалі з хлопцамі на капнаванні саломы. Калі ехалі на цаліну, то спявалі:

Вьется дорога длинная,
Здравствуй земля целинная,
Здравствуй, простор широкий!
Судьбу и молодость встречай свою!

А вярталіся з іншай:

Вьется дорога длинная,
Здравствуй, Земля Родимая!
Здравствуй, Родное Гродно!
“Ожешко” милая, друзей встречай!

Наступны ліст пачынаўся так: Прабачце, што доўга маўчала, шмат розных спраў. Мала таго, што працую, дык яшчэ і грамадскія справы – барацьба з кропкавай забудовай. Зараз у Маскве і ў Падмаскоўі гэта набалелая праблема. Прыгадваю выкладчыкаў, якіх добра памятаю. Шмат часу нам аддавала Наталья Барысаўна Таўстая, якая была ў нас куратарам. Нянчылася з намі. Разам з ёю і Міхаілам Сямёнавічам Гарэлікам (выкладчыкам палітэканоміі, які будучы студэнтам у Ленінградзе пераклаў “Капітал” К.Маркса на вершы) выпускалі літаратурную насценную газету “Наша Слова”, у якой друкавалі вершы студэнтаў з літаратурнага кружка, як аграномаў, так і заатэхнікаў. Вельмі творчым быў студэнт агранамічнага факультэта Уладзімір Цітоў, які здаецца абараніў кандыдацкую дысертацыю і працаваў на Ваўкавыскай вопытнай станцыі. З нашага курса і факультэта пісаў вершы і Васіль Галушка, які ў Жодзіна абараніў кандыдацкую, а, магчыма, ужо і доктарскую. Удзельнічалі ў розных фестывалях і гарадскіх імпрэзах. Памятаю, як на свята Перамогі ад нашага інстытута ішла грузавая машына з адчыненымі бартамі, задрапаванымі плашчнакідкамі, а ў цэнтры кузава стаяў магутны хлопец аграном Сяргей Салавей з мячом у руцэ, а у другой трымаў дзіцянё (маленькую дачку выкладчыкаў Сяргея Іванавіча і Анны Іванаўны Пляшчэнка). Гэта была выява манумента Савецкаму Салдату, які стаіць у парку каля Брандэрбургскіх варот у Берліне. Памятаюцца і сямейная пара выкладчыкаў Вадзіма і Лідзіі Кумаковых. Ён быў дэканам аграфака, а Лідзія Іванаўна выкладала батаніку. З ёю вясной хадзілі па ваколіцах Гродна і збіралі гербарыі.

1-ая група заафака была вельмі дружнай. Ала Гараўская была старастай групы, я стала – прафоргам, выбіралася ў камітэт камсамола інстытута. Камсоргам была Рая Блізнец, аб лёсе якой нічога не ведаю. У групе былі адныя дзяўчаты і тры хлопцы, якія ўжо адслужылі ў войску. Дзяўчаты былі дружныя, вясёлыя. Такімі засталіся і да сёняшняга дня. Вашкевіч Наташа памерла ўжо, Барысевіч Люда пражывае ў Гродна, толькі зараз яна Палякова Людміла Сцяпанаўна, Лявонава Іна Фёдараўна, Ала Белько, якая зараз жыве ў Жодзіна, Іра Лосева – у Мінску, Соня Батурля – у Іўі, Ніна Рамановіч – у Брэсце. Амаль усёй групай ездзілі на цаліну. Да гэтага часу наша сяброўства захавалася на ўзроўні сем’яў.

P.S. А за пригласительный билет я Вам заранее благодарна.

Але, пакуль рыхтаваўся матэрыял, Клаўдзія Аляксееўна даслала новыя звесткі пра сябе, якія прадстаўляю на мове арыгінала.

«Родилась я 16.08.1935 г. в посёлке имени Карла Маркса в Калужской области.До войны в поселке была сильная комсомольская организация. Молодёжь занималась спортом, художественной самодеятельностью, выпускали стенгазеты. Во время Войны мы попали под немецкую оккупацию. Немцы вошли без боя, а вот от немцев освобождались со страшными боями. В поселке осталось только 2 дома, а остальные сгорели, поэтому молодежь после войны стала разъезжаться, куда кто мог. Во время войны у нас умерли родители, остались 9 детей, из которых старшие брат и сестра были на фронте. Меня до окончания 7 классов растили старшие сестры, после окончания 7 классов (еще год работала в колхозе), а в 1951 году меня отвезли в г. Гродно, где служил старший брат, который к тому времени был в звании майора. Мне очень хотелось пойти в 8 класс, но жена брата решила, что специальность портнихи для девочки нужнее и меня устроили на 2-х летние курсы кройки и шитья в дом офицеров. В 1952 году брата перевели служить в Тамбовскую область, а меня оставили в Гродно для того, чтобы окончила курсы кройки и шитья. После окончания курсов я не поехала к брату, а поступила в швейную мастерскую горпищепромторга на ул. Энгельса и пошла в 8 класс вечерней школы № 8 на ул. Социалистической. Жила в общежитии горпищепромторга на ул. Ожешко. Да, кстати, брат Аникеев Василий Алексеевич жил тоже на ул. Ожешко в д. № 10 напротив Дома Офицеров. В нашей большой коммунальной квартире жила Павловская Вера Михайловна ( у нее был сын, звали которого Зюток). Так вот эта Вера Михайловна работала уборщицей в Облисполкоме на ул. Академической, 10. В июне 1951 года Вера Михайловна рано уходила на работу и поздно приходила, очень уставала, т.к. облисполком переезжал на Замковую Гору (пишу, а сама сомневаюсь, где работала В.М.Павловская в облисполкоме или в обкоме партии). В общем, они освободили здание на Академической для нашего
института.

В 1955 году я закончила 10-ый класс школы № 8. Еще раз кстати, со мной в одном классе учился наш выпускник Гавриленко Евгений Иванович. Родителей у него не было и он жил в доме инвалидов, недалеко от нашей школы, это наверно и была улица Энгельса, и до окончания института (он учился на агрофаке) он так и жил в доме инвалидов. Вот про кого надо писать!!! Это человек удивительной силы воли. Насколько я знаю, он после окончания института преподавал в Ошмянском с/х техникуме. Я искала его, да и многих других наших выпускников в одноклассниках, но никого не нашла.

Еще немного о себе. Я всю жизнь любила путешествовать. В 1986 году закончила (училась 2 года по 6 месяцев) вечерние курсы экскурсоводов и по субботам и воскресеньям стала возить экскурсии во Владимир, Суздаль, в Орехово - Зуево , по Горьковскому шоссе. Почти до 2000 года я была не выездной за границу, т.к. работала в ИМБП. А после 2000 года я очень много ездила в туры по Европе, Скандинавии, была почти во всех странах Европы, в Египте, в Канаде, в Сингапуре, в Израиле. В Канаде и Сингапуре я жила по месяцу в гостях у своего сына. Сейчас я готовлю "тылы к отступлению", т.е. не сегодня, так завтра я не буду работать. Поэтому я завела небольшой не приватизированный огород, на котором выращиваю цветы и овощи. С уважением к Вам Строганова Клавдия Алексеевна.

Клаўдзія Строганава на фоне Сінгапур-Сіці, 2007 годНа фоне Мерліона – сімвала Сінгапура, 2007 годКлаўдзія Строганава з сынам Сяргеем на фоне музычнага тэатру ў Сінгапуры
Клаўдзія Аляксееўна на фоне вадаёма з дэкаратыўнымі рыбкамі Клаўдзія Строганава на фоне сцяны плачу ў Ізраілі, 2009 годНа фоне Гефсіманскага саду ў Ізраілі
Каля самага Мёртвага мора, 2009 годМадрыд, на фоне скульптурнай кампазіцыі Дон-Кіхот і Санча Панса Клаўдзія Аляксееўна спрабуе пачасаць пятку мядзведзю, каб вярнуцца яшчэ раз у Гіспанію
Студэнткі 1-ай групы Белько Ала (злева) і Клаўдзія Строганава (справа) у гасцях ў Ірыны Лосевай (у цэнтры), Мінск, студзень 2010 годаБылыя студэнты першай групы ЗІФа выпуска 1960 года Яраслаў Васілюк і Іна Лявонава, Гродна, 2010 Іна Лявонава ў гасцях у Людмілы Барысевіч

Матэрыял падрыхтаваны дацэнтам кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі
Мікалаем Таранда e-mail:Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.

Русский Беларускі English Español Türkmen dili 格罗德诺国立农业大学
  • Республика Беларусь
    230008 г. Гродно ул.Терешковой, 28
  • Тел./Факс: +375 (152) 62-36-30
  • ggau@ggau.by