Семінар, у якім прынялі ўдзел студэнты 4-га курса, магістранты, аспіранты (Наталля Максімовіч і Андрэй Башура) факультэта ветэрынарнай медыцыны, адбыўся ў Мінску 17 кастрычніка 2011 года. Імпрэза была прысвечана праблемам ветэрынарыі, навінкам у свеце ветэрынарных прэпаратаў, новым методыкам, якія выкарыстоўваюцца ветэрынарнымі ўрачамі ў галіне хірургіі, артапедыі і траўматалогіі дробнай хатняй жывёлы.
Семінар праходзіў у цэнтры імя І.Рауса, зала якога змяшчае да 100 чалавек. Удзельнікі семінару ад універсітэту дабіраліся да месца на аўтобусе, прадстаўленым ім універсітэтам. На семінары разглядаліся наступныя пытанні: дэмадэкоз (захворванне, якое прадставіў ветэрынарны ўрач клінікі “Доктар Вет” Віктар Вераб’ёў; аб прэпаратах “Баймецын-аэразоль” і “Байтрыл” расказала прадстаўнік кампаніі Bayer у Рэспубліцы Беларусь Таццяна Сацкевіч; з артабедыяй дробнай жывёлы ўдзельнікаў пазнаёміў доктар ветэрынарных навук, заслужаны работнік ветэрынарнай медыцыны Украіны Алег Пятрэнка. Ён расказаў пра остэасінтэз у дробных хатніх жывёл, злучэнне тканак унутраных органаў бясшоўным спосабам, пра хірургію у вобласці афтальмалогіі і стаматалогіі. Выступ быў добра ілюстраваны фота- і відэаматэрыяламі). Не абышлося і без паўзы на каву. Па згадках студэнтаў такая паездка была карыснай у плане набыцця новых ведаў, знаёмства са спецыялістамі, жывога абмеркавання разглядаемых пытанняў. Далей некалькі фотаздымкаў.
https://www.ggau.by/nowosti/769-udzel-studentau-fvm-u-seminary-u-minsku#sigProId562edd9c5d
Матэрыял падрыхтаваны дацэнтам кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі
Мікалаем Таранда