Вось толькі зараз, калі па закону знаходжуся ў адпачынку, магу дазволіць сабе выдаць на сайт матэрыялы, з якімі своечасова не справіўся раней. З дэканам зоаінжынернага факультэту ГДАУ Яўгенам Добрукам мы павінны былі ад’ехаць у Цэханаў на канферэнцыю, але да гэтага яму патрэбна было развітацца са сваім выпускным курсам.
Можна было б і не ўзгадваць аб такой падзеі, калі б гэта не быў выпуск, кожнага студэнта з якога я добра ведаў. Падчас праходжання мікрабіялогіі мы пазнаёміліся з кожным будучым зоаінжынерам гэтага факультэта і яны заўсёды звярталіся да мяне за дапамогай, калі гэта было неабходна. І таму, хаця я і не прысутнічаў на апошнім званку для маладых ужо спецыялістаў, але фотаздымкі ўсё ж трапілі да мяне. І далей аб тым, што адбывалася можна пазнаёміцца з фотасесіі. У маіх жа ўласных студэнцкіх альбомах захоўваюцца іншыя фотаздымкі – з часоў іх вучобы яшчэ на другім курсе. Шчаслівай дарогі зоаінжынеры
Апошнія хвіліны ў фае галоўнага корпуса перад тым, як званок пакліча іх у актавую залу на апошнюю развітальную урачыстасць
Перад уваходам у актавую залу, як першы раз у першы клас
Як за родным бацькам пяцікурснікі ідуць за дэканам ЗІФа Яўгенам Добрукам
У прэзідыуме Яўген Добрук, прарэктар Аляксандр Дудук, прафесар Аляксандр Шацкі, намеснік дэкана Аляксандр Тарас
І куды тут вешаць яшчэ ленты?
Хлеб–соль дэкану ад выпускнікоў
Андрэя Зарэцкага ( сядзіць з лентай актывіста) памятаю яшчэ з ШОУ першакурснікаў, калі ён іграў і спяваў пад гітару
Што тут ў гэтай пакоўцы для мяне загадка, толькі прадназначаецца яна дэканату
Выпускнікам былі ўручаны дыпломы першым прарэктарам ГДАУ Аляксандрам Аляксандравічам Дудуком