Іх правядзеннем займаецца УКП “Цэнтр навучання і развіцця Гродзенскага аграпрамысловага парку (Цэнтр ГАПП), створанага некалькі гадоў таму пры ГДАУ. З 14 лютага Цэнтр ГАПП разам з факультэтам ветэрынарнай медыцыны правоводзіць тыдзень камерцыйных курсаў падвышэння кваліфікацыі для спецыялістаў ветэрынарна-санітарнай службы прадпрыемстваў АПК.
Заняткі праводзяцца вядучымі спецыялістамі факультэта ветэрынарнай медыцыны з дапамогай прэзентацый, а таксама з ускрыццём розных відаў жывёлы. Першым лектарам была кандыдат ветэрынарных навук, дацэнт кафедры анатоміі жывёлы Вікторыя Кавалевіч. Яна ж пазней прадэманстравала патолагаанатамічнае ўскрыццё парасяці. За гэты тыдзень адбудуцца некалькі такіх практычных заняткаў з ускрыццём розных відаў жывёлы.
На некалькі хвілін заглянуў на лекцыю загадчыка кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі кандыдата ветэрынарных навук, дацэнта Людмілы Козел. Ад спецыялістаў сыпаліся пытанні адно за другім, бо Людміла Сяргееўна расказвала пра тое, як правільна паставіць дыягназ захворвання свіней. Заняткі закончыліся, але слухачы і лектар ніяк не маглі растацца. А нам жа трэба было пазнаёміцца з горадам яшчэ да змяркання.
Шмат чаго можна расказаць пра гісторыю нашага корпуса, у якім зараз і адбываецца навучанне. Тым больш, што ён знаходзіцца зусім насупраць былой Медычнай акадэміі, якая працавала ў Гродне ў 1775-1781 гадах і ў планах якой было адкрыццё ўжо тады ветэрынарнага факультэта. Тым планам не наканавана было адбыцца, паколькі Жылібер разам са сваёй школай пераехаў у Віленскі ўніверсітэт, адчыніўшы там медыцынскі факультэт.
У двары нашага Старога корпуса ў 30-я гады 20-га стагоддзя Янам Каханоўскім збіраліся дзікія жывёлы, якія пасля сталі базай для адкрыцця заапарку, які і зараз дзейнічае і наведванне слухачамі курсаў заапарку адбудзецца ў гэтыя дні з мэтай азнаямлення з яго ветэрынарнай службай. А мы знаёміліся з горадам, наведалі Харальную сінагогу, пабывалі каля старажытнай Каложы, у музеі-аптэцы.
Падчас гутаркі за вячэраю я зразумеў, што спецыялістам ветэрынарнай медыцыны спадабаліся заняткі ўсіх нашых выкладчыкаў, якія праводзяць іх з 8 гадзін раніцы і да 16, а такcама і нашая вандроўка па гораду. Паколькі Цэнтр ГАПП плануе і надалей праводзіць такія заняткі ў невялікіх групах слухачоў, то і ад сябе асабіста раю спецыялістам ветэрынарнай медыцыны пастарацца патрапіць на іх, памятаючы што за навучанне трэба будзе крыху заплаціць. У інтэрнэце курсы можна адшукаць па адрасу https://gapp.ggau.by/, а ў Інстаграм @gapp.ggau.