А даведаўся пра гэтую падзею выпадкова, калі спаткаў у ветэрынарным корпусе старэйшага выкладчыка кафедры фізкультуры Людмілу Іванаўну Дакучаеву. Я выйшаў у калідор каб не перашкаджаць правядзенню экзамену, дзе ад Людмілы Іванаўны даведаўся, што Наталля Іванаўна мае званне Майстар спорту міжнароднага класа, з’яўляецца членам нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь, была ўдзельніцай Алімпійскіх гульняў 2008 года ў Пекіне, за час вучобы у складзе зборнай ГДАУ стала 5-ці кратнай чэмпіёнкай Універсіяды Рэспублікі Беларусь.
Вярнуўся ў аўдыторыю тады, калі Наталля ўжо была за трыбунай. Яна настолькі ўпэўнена адказвала на падрыхтаваныя тут жа пытанні, што ў мяне ўзнікла думка, а што калі спісала. Але ж калі фатаграфаваў яе падрыхтоўку нічога не заўважыў, а мог бы. Звычайна вельмі добра вызначаю студэнтаў, якія на маім экзамене плануюць скарыстацца шпаргалкай. Папрасіў паглядзець на мяне, каб атрымаўся добры здымак, дык атрымаў такую вымову ад членаў камісіі…запамятаю на доўга, як хадзіць на такія імпрэзы. Звярнуў увагу на тое, як Наталля адказвала пра закладку сенажу і застаўся задаволеным, што нашая мікрабіялогія вывучалася эмпіёнкай не дарма. Лягчэй стала фатаграфаваць, калі Наталля адказвала ўжо на дадатковыя пытанні. І я тады зразумеў, што і для членаў камісіі не абыякава, чаму яна выступае, напрыклад, пад 9 нумарам. Але ж, як пазней аказалася ёй выставілі адзнаку за экзамен далекаватую ад той 9. Ды і нічога, цяжка прадставіць, што Наталля Ануфрыенка калі-небудзь вернецца на які-небудзь, хай сабе і абсталяваны робатамі, малочна-таварны комплекс. А мы ж будзем ганарыцца, што яна вучылася ў аграрным універсітэце так, як ганарымся іншымі сваімі спартоўцамі.
Раніцай наступнага дня Наталля разам са сваім трэнерам Людмілай Дакучаевай мелі сустрэчу з рэктарам універсітэту Вітольдам Казіміравічам Песцісам, які і сам з’яўляецца вялікім аматарам спорту. Разам яны абмеркавалі пытанні, звязаныя з перспектывамі зборнай каманды універсітэту, а Наталля падзялілася сваімі далейшымі спартыўнымі і жыццёвымі планамі, аб якіх прамаўчу, бо на сустрэчы не прысутнічаў. Таксама яна расказала пра свае ўражанні ад Чэмпіянату свету па баскетболу, які праходзіў у Чэхіі з 23 верасня да 3 кастрычніка 2010 года, на якім зборная Беларусі атрымала чацвёртае месца. Наталля падзякавала Вітольда Казіміравіча Песціса за дапамогу, якую адчуваюць спартоўцы, якія вучацца ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце.