Мабыць і забыў бы пра гэту імпрэзу, калі бы на занятках студэнты іжынерна-тэхналагічнага факультэта не пачалі прасіцца раней адпусціць на рэпетыцыю вячэрняга выступлення клуба вясёлых і знаходлівых. Як пазней даведаўся, дык не здарма – іх каманда атрымала дыплом за другое месца. Традыцыя КВНаў даўнішняя, падтрымоўваецца ўжо шмат гадоў і ў сувязі з гэтым частку заняткаў студэнты ўсё ж прагульваюць. Былі выпадкі, калі за апошняе месца ў выступленні дэканы давалі загад - допускі на адпрацоўку заняткаў выдаваць толькі платныя.
Не ведаю чаму, але прыйшоў на імпрэзу на паўгадзіны раней. Прысутнічалі яшчэ толькі ўдзельнікі каманд, якія рэпеціравалі свае хатнія заданні ці прадстаўленне каманд. Яны цікавіліся за каго буду перажываць, на што адказаў, што за тых, хто больш спадабаецца. Паколькі заўсёды прысутнічаю на лінейках для першакурснікаў, пасля шоу першакурснікаў, сустракаюся на іншых мерапрыемствах, ды і проста ў калідорах карпусоў, то здаецца ведаю ўсіх студэнтаў, незалежна ад факультэтаў, на якіх яны вучацца. А яны мяне таксама ведаюць, як галоўнага папарацы ўніверсітэта, праз якога можна лёгка патрапіць на сайт ГДАУ, ці яшчэ куды… І якраз там задаюць пытанні, як хутка трэба чакаць з’яўлення фотаздымкаў. Наступнымі будуць крыўды – усіх адзначылі, а мяне што, не маглі? Сорамна прызнацца, але я не памятаю ўсіх прозвішчаў студэнтаў і гэта асноўная прычына таго, што не ўсіх пазначаю на фотаздымках.
У журы былі запрошаны гарадскія аўтарытэты КВНаўскага руху, частка з якіх усё ж вышла са сцен нашага ўніверсітэта. Вячаслаў Сяліцкі, кіраўнік “Канкану”, які таксама прысутнічаў, дасягнуў значных вышынь і зараз выступае ў Маскве ў асяродку масцітых юмарыстаў, закончыў не ГДАУ. Першай выступала каманда факультэта аховы раслін, а як вядома з практыкі, першымі выступаць заўсёды складаней і таму за конкурс прывітанне каманд, яны атрымалі ніжэйшы за іншыя каманды бал. А на мой пагляд іх выступленне было не такім ўжо і слабым. Было шмат мініяцюр ва ўсіх каманд, часам вельмі кароткіх. Пасля першага кругу, пачаўся другі конкурс, пасля трэці. Здавалася, што да канца не вытрымаць. Але цікавасць да таго, хто ж стане пераможцамі заставіла дачакацца завяршэння. Магчыма больш падрабязна ўсё гэта будзе прадстаўлена ў іншым матэрыяле.
Выступоўцы ад журы крытыкуюць узровень падрыхтоўкі да КВН, параўноўваючы яго з 2003-2004 гадамі. Іх падтрымлівае і прарэктар па выхаваўчай працы Фёдар Мікалаевіч Лявонаў, які на сцэне ўручае дыпломы лепшым удзельнікам КВНу, а таксама камандам. Трэцяе месца – біятэхналагічнаму факультэту, другое – інжынерно-тэхналагічнаму і першае – эканамічнаму. Фёдар Мікалаевіч выказвае шкадаванне адсутнасцю каманды агранамічнага факультэта і гаворыць, што гэта стала ўжо сістэмай. І, сапраўды, там вучацца усебакова развітыя хлопцы і дзяўчаты, а вось чаму не ўдзельнічаюць у падобных спаборніцтвах – загадка. І у завяршэнне фотаздымкі з кавээна. Астатнія я спадзяюся нашы студэнты ведаюць дзе паглядзець.
Матэрыял падрыхтаваны дацэнтам кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі
Мікалаем Таранда