Да таго як на некалькі гадзін засяродзіць увагу выкладчыкаў біятэхналагічнага факультэта ГДАУ і спецыялістаў аграпрамысловага комплексу, доктар навук, прафесар універсітэта штата Ню-Ёрк Джон Троен чытаў лекцыі ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, а таксама для нашых студэнтаў. Прычым, наколькі я даведаўся, ён добразычліва падзяліўся электроннымі версіямі сваіх лекцый з факультэтам, які рыхтуе спецыялістаў, што будуць у хуткім часе папаўняць малочныя рэкі Беларусі, якія накіруюцца у розныя бакі, каб нашая рэспубліка мага папоўніць свае золата-валютныя рэзервы.
Разам з прафесарам наш аграрны ўніверсітэт наведала і каардынатар праекту прадстаўніцтва СNFA ў РБ Ірына Пашкун. Тэмай лекцыі 18 мая была “Вытворчасць малака ў ЗША”. Нават для мяне было цікава даведацца што ж робіцца ў свеце з гэтым прадуктам… Шкада, што ў дакладзе не былі прадстаўлены паказчыкі галіны па Беларусі, але ЗША па вытворчасці малака стаяць на другім месцы пасля Еўразвязу. Расія, хаця і мае пагалоўе кароў не нашмат большае за ЗША, усё ж атрымлівае малака ад сваіх кароў амаль у тры разы меней. Прафесар дзеліцца сакрэтамі галіны, даследаваннямі наконт таго, які каровы прадпачытаюць мець распарадак дня – спяць, кормяцца, п’юць, гуляюць … Ён распавядае пра пароды і метады іх паляпшэння, характарыстыку прадукцыйнага статку і іншае. На лекцыі прысутнічае і рэктар універсітэта Вітольд Песціс, які пасля пры сустрэчы з Джон Троенам у сваім працоўным пакоі адзначае, што тэма лекцыі вельмі актуальна для Беларусі, якая за некалькі гадоў плануе павялічыць удоі малака амаль ў два разы. Лекцыя працягвалася і пасля кава-паўзы, паколькі па ходу яе ўзнікае шмат пытанняў у прысутных. Да гэтай значнай падзеі ў навуковых стасунках паміж амерыканскімі вучонымі і нашымі аграрыямі дадаю некалькі фотаздымкаў.
Матэрыял падрыхтаваны дацэнтам кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі
Мікалаем Таранда