На гэту імпрэзу былі запрошаны выкладчыкі ўніверсітэту, студэнты, ветэраны і невялікая колькасць гасцей. Мяне паклікаў Яраслаў Васілюк, каб пазнаёміць у рэальнасці з выпускніцай 1960 года Клаўдзіяй Строганавай, якая прыехала на святкаванне з Масквы. Як прызналася яна пазней, магчыма, прыехала дзякуючы нашай перапісцы па інтэрнэту.
Вечар пачаўся з таго, што пад словы верша Эдзі Агняцвет “Зямля з блакітнымі вачамі – Раздолле рэчак і лугоў…” на сцэне з’явіўся хор студэнтаў , які выканаў дзве песні “Наша Гродзеншчына” і “З Днём народзінаў”. На фоне хору калектыў народнага танца “Цярэшкі” выконвае танцавальную кампазіцыю “Люблю мой край”. На сцэне з’яўляюцца вядучыя з вітальнымі словамі ўніверсітэту, пасля чаго прадстаўляюць слова рэктару Вітольду Песцісу, выступ якога завяршае ўзнагароджанне супрацоўнікаў ганаровымі граматамі, да якіх тыя атрымаюць на картачкі прэміі. За гэты час раблю колькі здымкаў залы, калі не на сайт, дык проста на ўспамін для нашых супрацоўнікаў аб тым, што прысутнічалі на юбілеі.
На сцэне з’яўляецца аркестр Гродзенскай памежнай групы войск, які акампануе Святлане Габрыяновіч і Арцёму Аўцынаву, якія ўпершыню выконваюць Гімн універсітэта, напісаны да юбілею Пятром Сямінскім. Зала ўстае з месцаў. Вядучыя гавораць аб заслугах універсітэта, які выпусціў больш за 25000 высакакласных спецыялістаў. І ў тым, што Гродзеншчына ўжо шмат гадоў з’яўляецца лідэрам у сферы сельгасвытворчасці ёсць заслуга вучоных нашага ўніверсітэта. Гучыць музыкальнае віншаванне ад студэнткі біятэхналагічнага факультэта Віялеты Мурынай і ансамбля народнага танца “Цярэшкі”. І адразу прысутных ж віншуе студэнт факультэта аховы раслін Арцём Аўцынаў песняй “Проста люблю цябе”.
На сцэну вядучыя запрашаюць дэканаў 7 факультэтаў, кожны з якіх у некалькіх словах выказвае віншаванне ўніверсітэту. Дэканы выступаюць у той чарзе, у якай адчыняліся іх факультэты. Пасля іх на сцэне зноў музыкальныя нумары: студэнтка ІТФ Кацярына Мелянец выконвае песню “Апошні ліст”, студыя эстраднага танцы “Новая хваля” – кампазіцыю “Інсайт”, а група “VIP-карпарэйшэн” – “Шляхі, шляхі”. Вядучыя зачытваюць словы верша Міхася Васілька, напісаныя калісьці ў 50-х гадах аграномам і заатэхнікам, і, запрашаюць на сцэну ветэранаў – Дзіну Максімаўну Андрэеву, якая 50 гадоў прысвяціла ўніверу, а 20 з іх ўначальвала кафедру аграхіміі і глебазнаўства, Мікалая Васільевіча Мартынчыка, які з 50 гадоў працы 12 быў загадчыкам кафедры агульнага земляробства, 9 гадоў – дэканам завочнага аддзялення, Івана Іосіфавіча Мікановіча, які 15 гадоў працаваў дэканам агранамічнага факультэта, а зараз дацэнтам на кафедры раслінаводства, ды заадно ўзначальвае Савет ветэранаў універсітэта. Чацвёртай была Надзея Лявонаўна Понізава, якая пачынала працу ў інстытуце ў 1968 годзе ўжо будучы кандыдатам навук, а яе першымі студэнтамі былі сучасны рэктар і старшыня СПК “Прагрэс-Верцялішкі”, Герой Беларусі Васіль Афанасавіч Рэвяка. Зараз Надзея Лявонаўна на пенсіі і адначасова 2-гі сакратар абласнога камітэта кампартыі Беларусі і намеснік старшыні абласнога Савета ветэранаў. Ветэранам дзяўчаты ўручаюць кветкі, пасля чаго кожны з іх гаворыць віншавальнае слова. Ды яшчэ як, колькі жартаў было ў выступленнях кожнага?!...
“Хвіліны зацішша” выконваюць Андрэй Ярмілаў, Арцём Аўцынаў і “Цярэшкі”. У выкананні вакальнага квартэту “Вакал Тайм” гучыць песня “Памяти отца”, а на экране адзін за другім узнікаюць твары выкладчыкаў універсітэта, якія шмат зрабілі для станаўлення яго, прысвяцілі сябе навуцы, вучэбнай і выхаваўчай працы, якіх ужо няма сярод нас. Студыя “Вакал Тайм” зноў віншуе прысутных песняй “Этот мир”. На сцэну запрошаны 7 загадчыкаў кафедраў, пераможцаў апошняга рэйтынгавага спаборніцтва за 2009-2010 гады. Кожны з выкліканых выкладчыкаў спрабуе распавесці пра кафедру, пра сябе. Час падціскае, але выручаюць Таццяна Ізосімава, якая вельмі коратка віншуе са святам і Святлана Шчарбацюк, якая зачытала вершаванае віншаванне, магчыма ўласнае.
На сцэне студыя мадэлей “Грацыя” дэманструе стылізаваную калекцыю беларускага жаночага гарнітура, Ганна Шведко чытае ўрывак з паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”, а “Цярэшкі” выконваюць танец “Паскакуха”. На сцэну запрошаны стыпендыяты спецыяльнага фонда Прэзідэнта РБ, Героя Беларусі Аляксанда Дубко, лаўрэат гарадскіх конкурсаў творчасці, удзельніца баскетбольнай каманды “Алімпія”. Усе студэнты выказалі свае віншаванні з нагоды юбілею. Яшчэ некалькі мастацкіх нумароў і вядучыя чытаюць па чарзе куплеты з верша Пятруся броўкі:
Не ахопіш вачамі –
Нівы, пожні, ралля…
Скрозь яна перад намі –
Наша маці-зямля….
Гучыць песня ў выкананні квартэта “Благослави Отчизну”, пад якую ўсе ўдзельнікі выходзяць на сцэну. Вядучыя дзякуюць гледачоў за падтрымку і апладысменты. Са святам Вас ! Без фотаздымкаў тут таксама не абыйсціся.
Матэрыял падрыхтаваны дацэнтам кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі
Мікалаем Таранда