Надвор'е выдалася добрым, і мы няспешна гулялі па горадзе з намеснікам дэкана агранамічнага факультэта Белгарадскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта імя В.Я. Горына Сяргеем Лінковым і студэнтамі Арцёмам Каленчанка і Ягорам Шастапалавым. Я знаёміў іх з гісторыяй будынкаў, у якіх размешчаны факультэты нашага ўніверсітэта, з гісторыяй Гродзенскага заапарку, які пачынаўся з дворыка сучаснага біятэхналагічнага факультэта.
У гэты раз асобныя вуліцы госці параўноўвалі з рознымі гарадамі Еўропы, у якіх ім даводзілася бываць. Заўважылі акуратнасць і чысціню нашых вуліц. Нягледзячы на тое, што мы пазнаёміліся з асноўнымі архітэктурнымі і гістарычнымі аб'ектамі горада, шмат засталося не пабачаным. Таму думаю, што ў нашых гасцей пасля вандроўкі з'явілася жаданне наведацца ў Гродна яшчэ раз. Вось што напісаў Арцём Каленчанка мне "Ўкантакце": "Быстро уехали) Хотелось еще город получше посмотреть. Классно у вас".
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии
https://www.ggau.by/nowosti/2688-vandro-ka-pa-goradze-z-udzelnikami-studentskaj-kanferentsyi#sigProId5854db9b81