Пасля зімовай экзаменацыйнай сесіі і кароткіх вакацыяў студэнты вярнуліся да заняткаў. На пачатку лютага завяршылася спартакіяда супрацоўнікаў вышэйшых навучальных устаноў г. Гродна, у якой прынялі актыўны ўдзел і выкладчыкі ГДАУ, якія занялі другое каманднае месца.
Месяц быў насычаны сустрэчамі, аб якіх ужо прайшла інфармацыя на сайце. Гэта спярша сустрэча з прадстаўнікамі Швецыі, Літвы і Украіны па праекце абмену практыкантамі "Універсітэт фермераў", затым шматабяцаючая сустрэча з прадстаўнікамі ЮНІДА (арганізацыі, якая працуе ў сістэме ААН).
На факультэце павышэння кваліфікацыі адны за другімі праходзілі курсы для спецыялістаў, якія працуюць ў галіне сельскагаспадарчай і перапрацоўчай вытворчасці. Выхаваўчы аддзел правёў некалькі сустрэч з праваслаўнымі і каталіцкімі святарамі. У гады маёй вучобы ў інстытуце такое нават у сне не магло прысніцца, зараз сітуацыя ў адносінах да рэлігіі карэнным чынам змянілася. Выхаваўчая праца вялася і праз наведванне студэнтамі мясцін баявой славы салдат ВАВ, а 23 лютага было адзначана спаборніцтвамі паміж студэнтамі Гродзенскіх ВНУ па гіравым спорце, якія адбыліся ў спартыўнай зале ГДАУ.
Абаранілі дыпломныя працы і пакінулі сцены ўніверсітэта студэнты выпускнога 5-га курса агранамічнага факультэта, а выпускнікоў папярэдніх гадоў, якія атрымоўваюць другую вышэйшую адукацыю, можна было спаткаць падчас чарговай сесіі. 8 лютага разам са сваімі калегамі і я атрымаў пасведчанне, што прайшоў падвышэнне кваліфікацыі па асноўных інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогіях навучання. Падчас двухтыднёвых курсаў мы навучыліся таксама ствараць электронныя падручнікі сродкамі Sun Rav Book Office. На стацыянарнай форме навучання пачаліся заняткі, падчас якіх былі зроблены некалькі фотаздымкаў.
https://www.ggau.by/nowosti/2634-padvyadzem-vyniki#sigProId19dfe39cc9