У сувязі са святам 28 і 29 студзеня ў галоўным будынку Прэзідыума нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь адбылася выстава найбольш значных навукова-тэхнічных і інавацыйных дасягненняў беларускіх навукоўцаў. Ад Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта былі прадстаўлены тры навуковыя распрацоўкі.
Па-першае, гэта лазер, які выкарыстоўваецца для фотадынамічнай тэрапіі ў ветэрынарыі, распрацаваны дэканам ФВМ Віктарам Віктаравічам Малашка. Яго выкарыстанне дазваляе атрымоўваць экалагічна чыстую прадукцыю без утрымання антыбіётыкаў, а тэрапеўтычная эфектыўнасць яго не меншая, як 90%.
Па-другое, распрацаваны пад кіраўніцтвам Васіля Ціханавіча Міхальчыка "NPK-мікрагель", які выкарыстоўваецца як вадкае комплекснае ўгнаенне для перадпасяўной апрацоўкі насення і некарнявой падкормкі збожжавых, тэхнічных і гароднінных культур. Валянцін Леанідавіч Пацеха прадставіў на выставе распрацаваную прыладу для ІК-тэрмаграфіі ў дыягностыцы захворвання жывёлы.
У Свяце беларускай навукі ў Мінску прыняла ўдзел і дэлегацыя ад ГДАУ на чале з прарэктарам па навуковай працы ўніверсітэта Сяргеем Анатольевічам Тарасенкам. У складзе дэлегацыі былі Валянцін Леанідавіч Пацеха, які атрымаў ганаровую Грамату ад Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Акрамя яго на ўрачыстасці ў НАН Беларусі прысутнічалі Фёдар Фёдаравіч Седляр і Святлана Юр'еўна Шчарбацюк, якія былі ўзнагароджаны Падзякай Міністэрства СГіХ РБ. Віншуем вышэйназваных калег з высокімі ўзнагародамі!
https://www.ggau.by/nowosti/2596-dzen-belaruskaj-navuki-2016#sigProId3f1de0b11a