У гэтым годзе атрымалі дыпломы 96 выпускнікоў завочнага аддзялення эканамічнага факультэта з нашай рэспублікі і 18 – з Туркменістана. Паколькі дэканат факультэта завочнага навучання месціцца ў корпусе факультэта ветэрынарнай медыцыны, то мы не раз бачыліся, калі яны прыляталі на сесію.
На ўручэнні дыпломаў прысутнічалі рэктар Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Вітольд Казіміравіч Песціс, дэкан завочнага аддзялення Вячаслаў Міхайлавіч Зень і большая частка выпускнікоў. Звычайна па нейкіх прычынах на ўрачыстае атрыманне дыпломаў з'яўляюцца не ўсе. Адкрыў урачыстасць дэкан, але больш з выпускнікамі паразмаўляў "за жыццё" Вітольд Казіміравіч. Наколькі я зразумеў, выпускнікі ў зале атрымалі дыпломы двух эканамічных спецыяльнасцей, таму і выступоўцаў ад іх было двое, як і падарункаў у адрас універсітэта.
Пасля атрымання дыпломаў кожная група асобна сфатаграфавалася разам з рэктарам і сваім дэканам на сцэне, спрабавалі рабіць нават сэлфі.
https://www.ggau.by/nowosti/2531-16-listapada-stseny-rodnaj-alma-mater-pakinuli-zavochniki-ekanamichnaga-fakulteta#sigProIdd48c95cfd8