Звярнуў ўвагу на рэпетыцыі будучага Шоу першакурснікамі розных факультэтаў. Фае галоўнага корпуса ГДАУ ад кафедры фізкультуры да лекцыйнай залы № 3 было занятым невялікімі групамі студэнтаў, якія пад кіраўніцтвам старшакурснікаў адпрацоўвалі мастацкія нумары для будучай імпрэзы.
Хтосьці рэпетыцыю праводзіў на сцэне актавай залы, якая прадстаўляецца ўдзельнікам з факультэтаў па чарзе, але ім я не стаў перашкаджаць. Думаю, што гэта не апошняя інфармацыя аб падрыхтоўцы студэнтаў першых курсаў да Шоу, якое падабаецца ўсім, хто трапляе на яго.
https://www.ggau.by/nowosti/2506-pershakursniki-rykhtuyutstsa-da-svajgo-tradytsyjnaga-shou-pershakursnika#sigProIda70722830e