Ад аграрнага павінны былі прысутнічаць дэлегацыі студэнтаў трох факультэтаў - ветэрынарнай медыцыны, аховы раслін і эканамічнага. На ўваходзе на стадыён Фёдар Лявонаў і намескнік дэкана ФВМ раздавалі студэнтам сімволіку ГДАУ. Дзякуючы ёй, можна было безпамылкова адшукаць сваіх. Студэнтаў ФВМ ведаю ў твар, сустракаемся часцей, а вось эканамістаў мог пазнаць толькі па выкладчыку Дзмітрыю Мірскаму, які паведаміў, што прыйшоў са студэнтамі, якія былі з ім на практыцы.
Надвор'е было надта цёплае. Нават падчас канцэрту, калі выступалі маладыя выканаўцы вобласці, можна была прыхавацца ў цені канструкцый стадыёну. Нягледзячы на тое, што спаборніцтвы каманд рэспублікі пачаліся яшчэ зранку, афіцыйнае адкрыццё чэмпіянату, у якім прынялі ўдзел каля 600 спарцменаў, адбылося ў 16 гадзін.
Сам чэмпіянат дазваляе адабраць лепшых спарцменаў для ўдзелу ў чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які пройдзе ў жніўні гэтага года ў Пекіне. У адкрыцці ўдзельнічалі прадстаўнікі кіраўніцтва вобласці і горада, лепшыя спарцмены, якія выступілі з кароткімі прамовамі. Цікавай была эстафета па кросу каманд юных удзельнікаў. Іх тут жа ўзнагародзілі. Пасля ўзнагарод дарослым спарцменам пачаліся спаборніцтвы па скачках у даўжыню, вышыню, штурханні ядра.
https://www.ggau.by/nowosti/2460-studenty-gdau-na-adkrytstsi-chempiyanatu-respubliki-pa-ljogkaj-atletytsy-grodna#sigProIdb833523177