У прадапошні дзень прыёму дакументаў паспрабаваў даведацца, як ідуць справы. Першымі на выхадзе мне сустрэліся Аня Петручэня са сваёй мамай Ларысай. Дарэчы, Аня паступае на факультэт бухгалтарскага ўліку.
Станевіч Ілля разам з мамай запаўнялі дакументы на факультэт аховы раслін, а побач з дэканам бухгалтарскага факультэта Людмілай Карватоўскай запаўняў дакументы на спецыяльнасць аналіз і аўдыт Яўген Смалей. Дзве Насці - Шульга і Бахур падавалі дакументы на факультэт аховы раслін.
У групе падтрымкі Дар'і Крукоўскай, якая паступае на ФВМ, мама і яе сябра Саша. На гэты ж факультэт паступае і Яна Чашэйка. Ганна Сурмач абрала для сябе спецыяльнасць – інжынер тэхнолаг малака і малочных прадуктаў. На біятэхналагічны факультэт падаюць дакументы Раман Сакач і Іван Жукоўскі. Калі першы ў прыёмную камісію прыйшоў з мамай, то другі з братам Віктарам. На БТФ падае дакументы і Андрушкевіч Віталій, які ў прыёмнай камісіі разам з мамай і сястрой Ілонай, якая і сама вучыцца на гэтым факультэце. Стасевіч Віялета паступае на тэхналогію захоўвання і перапрацоўкі збожжа.
Гошка Дар'я прышла падаваць дакументы на бухгалтарскі факультэт з сяброўкай Таняй Бык, якая вучыцца ўжо на трэцім курсе гэтага факультэта. З корпуса выйшлі разам з бацькамі аднаго з абітурыентаў. Яны сказалі, што падалі заяву на платную форму навучання з улікам невысокіх балаў сына па ЦТ. 15 ліпеня прыём дакументаў завяршыцца ў 18 гадзін, але для ўнівераў аграрнага профіля зроблена выключэнне і заявы будуць прымацца дадаткова і пазней.
Паколькі ўсе, хто здаваў дакументы, размаўлялі з дэканамі факультэтаў ці іх намеснікамі, то думаю, што яны пра ўмовы паступлення ведаюць больш, чым я. 15 ліпеня яшчэ будзе магчымасць змяніць абраны факультэт. За столькі гадоў працы і сустрэч з былымі выпускнікамі нашага ўніверсітэта я не чуў ні ад каго скаргаў на тое, што вучыліся не там, дзе маглі бы. Усе яны нядрэнна ўладкаваліся ў жыцці, хаця і не ўсе па спецыяльнасці.
https://www.ggau.by/nowosti/2455-14-lipenya-pryjom-zaya-abituryenta-grodzenskaga-dzyarzha-naga-agrarnaga-niversiteta-pratsyagva-sya#sigProIda0e17fe3be