Цікавасць да сітуацыі па прыёму заяў абітурыентаў перамагла і 10 ліпеня я заглянуў у залу, дзе самі абітурыенты, а часам і бацькі замест іх запаўнялі неабходныя паперы. Акрамя членаў прыёмнай камісіі прысутнічалі і некалькі дэканаў – дэкан бухгалтарскага факультэта Людміла Карватоўская, біятэхналагічнага – Яўген Добрук, ветэрынарнай медыцыны – Віктар Малашка.
Здаецца на апошні момант лідэрам па колькасці пададзеных заяў з'яўляецца факультэт ветэрынарнай медыцыны. Некалькі разоў на дзень інфармацыя пра колькасць пададзеных заяў на сайце ўніверсітэта ўзнаўляецца. Тут жа хачу прадставіць некалькі фотаздымкаў самога працэсу прыёму дакументаў. Адыходзіў ад галоўнага корпуса ГДАУ, а насустрач ішлі новыя абітурыенты, якія, амаль перакананы, стануць студэнтамі нашага ўніверсітэта.
https://www.ggau.by/nowosti/2453-pryjom-dakumenta-abituryenta-pratsyagvaetstsa#sigProIdbabb1df259