Падобная імпрэза адбываецца на факультэце ветэрынарнай медыцыны рэгулярна. Калектыў супрацоўнікаў факультэта слухае тых, хто ў хуткім часе выйдзе на афіцыйную абарону кандыдацкай ці доктарскай дысертацыі, на аснове чаго выдае заключэнне аб ёй ад імя апаніруючай арганізацыі.
У гэты раз перад намі выступілі два сушукальнікі навуковай ступені кандыдата ветэрынарных навук, якія выконвалі сваю навуковую працу ў РУП "Інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі імя С.М.Вышалескага" – Інга Сяргееўна Радзюш і Людміла Леанідаўна Калюта.
Падчас сваёй працы Інга Радзюш распрацавала тэхналогію атрымання жывой вакцыны супраць рэавіруснага тэнасінавіта куранят. Пакуль птушкі Беларусі такой хваробай не захворвалі, але ж варта застрахавацца і мець сваю ўласную вакцыну. Апанентам працы выступіў дацэнт Мікалай Кузняцоў, які адзначыў шмат станоўчага і агучыў свае заўвагі.
Праца Людмілы Калюты прысвечана стварэнню новага дэзінтаксікацыйнага полііоннага прэпарату, які выкарыстоўваецца пры дыспепсіі цялят. У якасці галоўнага апанента працы выступіў загадчык кафедры фармакалогіі і фізіялогіі дацэнт Віктар Бяляўскі. Актыўны ўдзел у абмеркаванні абодвух дакладаў прынялі прафесары Аляксандр Глаз і Магдалена Вялічка. Пытанні задавалі і нашы аспіранты.
Абедзве працы калектывам навукоўцаў ФВМ на 100 адсоткаў былі ўхваленыя і рэкамендаваныя да абароны.
https://www.ggau.by/nowosti/2420-5-chervenya-na-fvm-zaslukhany-dzve-kandydatskiya-pratsy#sigProId8f9f6947b3