Дзяржаўныя экзамены у выпускнікоў факультэта аховы раслін прымалі дзве камісіі. Старшынёй камісіі па спецыяльнасці "Аграхімія і глебазнаўства" быў акадэмік Іосіф Міхайлавіч Багдзевіч, а камісіі па спецыяльнасці "Ахова раслін і каранцін" – прафесар, доктар сельскагаспадарчых навук Леанід Васільевіч Сарачынскі.
Абодва старшыні закончылі ў 1960 і 1965 гадах ГСГІ (зараз ГДАУ), дасягнулі значных поспехаў у галіне беларускай аграрнай навукі. Іх радуе сучасны высокі ўзровень падрыхтоўкі спецыялістаў у Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце. 2015 год адзначаны юбілейным, 50-м выпускам факультэта аховы раслін. Дыпломы па спецыяльнасці "Аграхімія і глебазнаўства" атрымаюць 30 выпускнікоў, па спецыяльнасці "Ахова раслін і каранцін" – 42.
Уручэнне дыпломаў адбудзецца ў канцы лютага. Упэўнены, што студэнты факультэта справяцца да таго часу з абаронай дыпломных прац, як і са здачай дзяржаўнага экзамену.
https://www.ggau.by/nowosti/2257-dzyarzha-nyya-ekzameny-zdali-pyatsikursniki-50-ga-vypusku-fakulteta-akhovy-raslin#sigProIdf6c842f87f