Дыпломы эканамістам у лекцыйнай зале ФВМ уручалі першы прарэктар Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Аляксандр Аляксандравіч Дудук і дэкан завочнага аддзялення Вячаслаў Міхайлавіч Зень.
Як і на бухгалтарскім факультэце, так і на эканамічным вучобу завяршылі і студэнты з Туркменістану. Прычым на атрыманне дыпломаў дзяўчаты з'явіліся ў нацыянальных строях. Супрацоўніцтва з Туркменістанам у Беларусі пашыраецца. Нашы будаўнікі працуюць там на будаўніцтве горнаабагачальнага камбінату, які плануецца завяршыць у сакавіку 2017 года, а ўжо ў 2015 уступіць у дзеянне цэнтр беларускай тэхнікі з сервісным абслугоўваннем яе. Магчыма, сёняшнія нашы выпускнікі патрапяць працаваць эканамістамі і на гэтыя аб'екты.