У гэтым годзе курсы для спецыялістаў Гродзенскай вобласці, былі прысвечаны кормавытворчасці. Лекцыі і практычныя заняткі для слухачоў праводзяць вядучыя спецыялісты ГДАУ, РУП НВЦ НАН па земляробстве, фірм, якія пастаўляюць кормаўборачную тэхніку. Усяго на курсах прысутнічае каля 70 спецыялістаў.
Выпадкова давялося наведацца ў аўдыторыю № 8 у перапынку, дзе спаткаў шмат знаёмых твараў, ад майго аднакурсніка Тадэуша Мардасевіча, з якім закончылі ГСГІ ў 1979 годзе, да больш маладых - выпускнікоў аграрнага ўніверсітэта апошніх гадоў. Практычна адразу пасля ўніверсітэта шмат якія гаспадаркі даручаюць маладым спецыялістам высокія пасады. Напярэдадні спаткаў ў горадзе выпускніка, які пахваліўся, што працуе старшынёй СПК, якое мае трывалые кантакты з вучонымі ГДАУ. І не дзіўна, што гаспадарка аказалася на трэцім месцы ў краіне па ўраджайнасці цукровых буракоў у мінулым годзе.
Яшчэ адной нечаканасцю было для мяне тое, што студэнтка групы, у якой я ў 1997 годзе выкладаў мікрабіялогію, Алена Клыга, у статусе кандыдата с.-г. навук і вядучага навуковага супрацоўніка аддзелу кормавытворчасці РУП НВЦ НАН па земляробстве чытала лекцыю "Сучасны стан шматгадовых траў і перспектывы іх развіцця", якую салідныя работнікі АПК стараліся канспектаваць. З адной толькі падгрупы аграномаў некалькі выпускнікоў тады паступілі ў аспірантуру. Адзін з іх, Сяргей Якоўчык, зараз з'яўляецца дырэктарам РУП "Віцебскі занальны інстытут сельскай гаспадаркі НАН Беларусі".
https://www.ggau.by/nowosti/1955-pavyshenne-kvalifikatsyi-namesnika-starshyn-selskagaspadarchykh-arganizatsyj#sigProId54baff5fd5