16 студзеня калектыў супрацоўнікаў ФВМ заслухаў дзве дысертацыйныя працы, выкананыя ў Навукова-даследчым інстытуце эксперыментальнай ветэрынарыі імя С.Н. Вышалескага. Падобныя мерапрыемствы адбываюцца не так і рэдка. За 2013 год наш універсітэт выступаў апаніруючай арганізацыяй 23 дысертацый па самых розных спецыяльнасцях.
У гэты раз за трыбуну выйшлі два маладыя навукоўцы – Юрый Вярыга і Вікторыя Аленіч. Адказнымі апанентамі ад факультэта ветэрынарнай медыцыны дысертацыі Юрыя быў Бяляўскі Віктар Мікалаевіч, а Вікторыі – Скудная Таццяна Міхайлаўна.
Як і належыць, пасля дакладу выступоўцаў было зададзена шмат пытанняў, рабіліся заўвагі, былі выступы ў падтрымку працы. Падобныя слуханні даюць магчымасць кожнаму супрацоўніку факультэта, асабліва маладым, даведацца аб тым, што новага дзеецца ў галіне ветэрынарнай медыцыны. З дакладу Юрыя Вярыгі мы даведаліся аб новым комплексным прэпараце "Гексамін", які можна эфектыўна выкарыстоўваць супраць гіпамікраэлементозаў буйной рагатай жывёлы, а ад Вікторыі Аленіч – аб эпізаатычнай сітуацыі і тэрапіі асацыятыўных паразітозаў страўнікава-кішачнага тракту цялятаў. Абедзьве працы былі ў цэлым ухваленыя, падтрыманыя калектывам навукоўцаў факультэта ветэрынарнай медыцыны Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.
https://www.ggau.by/nowosti/1931-na-fakultetse-veterynarnaj-medytsyny-adbylasya-pradabarona-kandydatskikh-dysertatsyj#sigProIdcbd9216ed0