27 сакавіка студэнты 1 і 2-га курсаў аграфака і іх куратары сустракаліся з намеснікам камандзіра палка міліцыі Алегам Чэслававічам Галавенка, якога прадставіў прысутным дэкан факультэта Алег Кажанеўскі. Тэматыка выхаваўчай гадзіны была звязана з праблемамі наркаманіі і алкагалізму.
Падчас сустрэчы быў прагледжаны кароткаметражны фільм пра наркаманаў. Таксама коратка, але цікава, Алегам Чэслававічам былі прыведены факты, звязаныя з праблемай наркаманіі ў Гродзенскай вобласці, якая ляжыць на шляхах транзіту наркотыкаў з Усходу на Захад і наадварот. Ён пазнаёміў з адказнасцю, якая можа быць за захаванне, выкарыстанне і распаўсюд наркатычных сродкаў.
Другая частка размовы была звязана з магчымым выкарыстаннем алкагольных напояў, да якіх зараз адносяць і піва, у грамадскіх месцах. Карысным было ведаць і тое, што адносіцца да такіх месцаў. Ну і дадаткова госць нашых студэнтаў даў асобныя парады, якія могуць для іх быць карыснымі пры карыстанні інтэрнэтам.
https://www.ggau.by/nowosti/1676-sustrecha-studenta-agranamichnaga-fakulteta-z-padpalko-nikam-militsyi-olegam-galavenka#sigProIde716715e08