Савет праходзіў 27 лютага напярэдадні юбілейнай даты старшыні, дэкана біятэхналагічнага факультэта Яўгена Альбертавіча Добрука, якому напачатку калегамі па працы былі ўручаны букеты кветак.
Падвёў вынікі здачы студэнтамі 5 курса біятэхналагічнага факультэта дзяржэкзаменаў і абароны дыпломных прац старшыня дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі доктар эканамічных і сельскагаспадарчых навук, дырэктар інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў АПК Мікалай Сцяпанавіч Якоўчык. Акрамя старшыні ў камісіі былі рэктар ГДАУ Вітольд Песціс, Яўген Добрук, Наталля Мініна, Пётр Мардзечка і Дзмітрый Грыгор’еў. Усяго абараняліся 38 выпускнікоў. Мікалай Сцяпанавіч адзначыў, што дзяржаўны экзамен у гэтым годзе студэнты здалі з сярэднім балам 7,5. Сярэднія адзнакі за дыпломныя працы ў абодва гады былі роўныя – 7,9.
Старшыня камісіі даў пералік лепшых прац, якія асноўваліся на сур’ёзных навуковых даследаваннях. Прагучалі прозвішчы студэнтаў – Сямашка, Курута, Трахімовіч…Былі названыя недахопы, якія дапускаліся дыпломнікамі. Дапоўнілі справаздачу старшыні дзяржкамісіі чальцы камісіі - Пётр Мардзечка і Яўген Добрук. На савеце была дадзена рэкамендацыя ў дактарантуру Міхаілу Андрусевічу.
https://www.ggau.by/nowosti/1638-savet-btf-i-fvm-by-prysvechany-vynikam-zdachy-dzyarzha-nykh#sigProId867be959af
Матэрыял падрыхтаваны дацэнтам кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі
Мікалаем Таранда