Гэта быў трэці па колькасці студэнтаў выпуск аграномаў завочнага аддзялення за гісторыю існавання ўніверсітэта. Адначасова дыпломы абараняліся ў двух камісіях, паколькі выпускаліся аграномы, якія праходзілі навучанне па поўнай праграме і па скарочанай пасля заканчэння раней аграрных каледжаў.
З цёплымі словамі і з пажаданнем поспехаў у працы выступіў рэктар Вітольд Казіміравіч Песціс, які нагадаў, што са сценаў нашага ўніверсітэта выйшла шмат знакамітых людзей і што кожны з выпускнікоў мае шансы для далейшага кар’ернага росту. На ўручэнні дыпломаў прафесар Каляда Канстанцін Уладзіміравіч адзначыў, што ў цэлым, па ўсіх крытэрыях, дыпломныя працы і праекты выпускнікоў былі не горшыя, чым у студэнтаў, якія займаюцца на дзённай форме навучання. Перад уручэннем дыпломаў выступілі яшчэ дэкан агранамічнага факультэта Алег Кажанеўскі і яго намеснік Сяргей Собалеў. З падзякай за атрыманыя веды ад імя выпускнікоў выступіў Літвінёнак Аляксандр.
https://www.ggau.by/nowosti/1571-u-getym-godze-atrymali-dyplomy-agranoma-205-vypuskniko-zavochnaj-formy-navuchannya#sigProId43b6fd65c7