Не дзіўна, што большасць з іншаземцаў на падрыхтоўчым аддзяленні вывучаюць рускую мову ды матэматыку. Гэтыя прадметы неабходны ім для таго, каб паступіць пасля на эканамічныя спецыяльнасці нашага ўніверсітэта. На іншых факультэтах займаюцца па некалькі студэнтаў.
Пасля ўвядзення закону аб тым, што выхадцы з Туркменістану павінны мець сярэднюю адукацыю, наплыў студэнтаў з гэтай краіны паменшыўся. Са слоў аднаго завочніка з Туркменістану, які займаецца ўжо на 3 курсе, даведаўся, што жадае паехаць на вучобу да нас шмат выпускнікоў школ гэтай рэспублікі, але ўсе яны маюць атэстаты аб няпоўнай сярэдняй адукацыі. Ў гэтым годзе ў нашым універсітэце заканчваюць вучобу на эканамічным курсе студэнты з Туркменістану першага набору. Енгіша Джытдыева спаткаў у галоўным корпусе і ён пахваліўся, што збіраецца на праддыпломную практыку ў СВК “Путрышкі”.
Напярэдадні запланаваў схадзіць у аўдыторыю і паглядзець, як займаюцца на падрыхтоўчым аддзяленні абітурыенты з-за мяжы. У туркменаў быў перапынак і я патрапіў на заняткі хлопцаў з Нігерыі па рускай мове. Яны з задавальненнем згадзіліся сфатаграфавацца для нашага сайта. Падчас фатаграфавання працягвалі займацца вучобай. Два хлопцы, выкліканыя да дошкі скланялі назоўнікі: брат, парк, сестра, общежитие. Пры неабходнасці іх сябры падсказвалі з месца. Заняткі праводзіла ў іх Любоў Аляксандраўна. Потым наведаўся да будучых абітурыентаў, якія займаліся матэматыкай. Хочацца адзначыць, што нашы іншаземныя абітурыенты і студэнты ніколі не забываюць пры сустрэчы павітацца. Далей некалькі фотаздымкаў.
https://www.ggau.by/nowosti/1333-pratsyagvaetstsa-vuchoba-na-padrykhto-chym-addzyalenni-gdau-buduchykh-abituryenta-z-nigeryi-kameruna-i-turkmenistana#sigProId131cdd9088