17 лютага быў апошнім днём здачы студэнтамі 5 курса інжынерна-тэхналагічнага факультэта дзяржаўных экзаменаў. Вучоба ў выглядзе лекцый і лабараторных заняткаў завяршылася ў іх яшчэ напярэдадні новага года, а наперадзе засталіся толькі пераддыпломная практыка і абарона дыпломных прац.
Здаецца толькі нядаўна ішла размова аб адкрыцці ва ўніверсітэце інжынерна-тэхналагічнага факультэту, але ў гэтым годзе адбываецца ўжо трэці выпуск падрыхтаваных на ім спецыялістаў па захоўванні і перапрацоўцы прадукцыі для АПК. Нягледзячы на падрыхтоўку да дзяржэкзамена, студэнты змаглі падрыхтаваць і цікавую канцэртную праграму для традыцыйнага “капусніка”. Зала была запоўненая поўнасцю, паколькі на ўрачыстасць прыйшлі і студэнты іншых курсаў ІТФ У добрым настроі рэктар універсітэта Вітольд Казіміравіч Песціс віншаваў без пяці хвілін спецыялістаў з тым, што яны атрымалі вельмі важную, запатрабаваную аграпрамысловым комплексам спецыяльнасць. Віншавані студэнты пачулі і ад свайго дэкана Таісы Паўлаўны Троцкай, дацэнта кафедры хіміі Зінаіды Васільеўны Апановіч. Ва ўручэнні стужак выдатнікам, актывістам, спартоўцам прыняў удзел ветэран кафедры хіміі Мікалай Якаўлевіч Лапцеў. Узнагароджаныя стужкамі студэнты атрымаюць і падвышку стыпендыі да канца вучобы.
Насуперак чаканням, што канцэртная праграма акажацца добра не падрыхтаванай, яна прымалася прысутнымі на “ура”. Са сцэны былі паказаны ўсе выкладчыкі, якія працавалі на факультэце са студэнтамі і якія былі вельмі вядомыя для ўсіх. Я бачыў, як Сяргей Стуканаў не мог утрымацца ад смеху, а калі пасля запытаўся ў аспіранта ФВМ Андрэя Вашкевіча ці спадабалася канцэртная праграма, ён адказаў – такую цікавую глядзеў упершыню за шмат гадоў. Хочацца пажадаць студэнтам выпускнікам факультэта выдатна абараніць дыпломныя працы, а таксама атрымаць добрае працаўладкаванне.
https://www.ggau.by/nowosti/1307-kapusnik-studentau-itf#sigProIdc45c4e2623