На сустрэчу з загадчыкамі кафедраў і выкладчыкамі прыйшлі члены абласной інфармацыйна-прапагандысцкай групы - пракурор вобласці Віктар Мікалаевіч Марозаў і намеснік начальніка ўпраўлення па ідэалагічнай працы Гродзенскага аблвыканкама Ірына Браніславаўна Сцепаненка. Да гэтага яны ўжо пабывалі на некалькіх аб’ектах АПК вобласці.
З выступу Ірыны Сцепаненка ўдзельнікі сустрэчы даведаліся аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці за 2011 год. Па шмат якіх паказчыках, як аказалася, Гродзенская вобласць з’яўляецца лідэрам у рэспубліцы. У сваёй размове Віктар Марозаў спыніўся на праблемах, звязаных з пажарнай небяспекай. Пажары становяцца ўсё больш частымі і на іх гінуць людзі, асабліва старыя, якія засталіся на вёсцы адны і пра якіх забыліся дзеці. На нарадзе ў аблвыканкаме на наступны дзень пасля сустрэчы гэтыя пытанні павінны былі разглядацца і па іх мелі месца быць прынятыя рашэнні. Далей размова ішла пра паляванне, як крыніцу магчымых даходаў бюджэту. Віктар Мікалаевіч расказаў пра тыя арганізацыі, якія займаюцца гэтым пытаннем. Праблема заключаецца ў тым, што ў Беларусі ніхто не займаецца развядзення дзікай жывёлы з-за адсутнасці патрэбных спецыялістаў. Закранутае пытанне навяло на думку, што ў ГДАУ варта было бы пачаць рыхтаваць спецыялістаў для паляўнічай гаспадаркі, якія займаліся б распрацоўкай рацыёнаў і развядзеннем жывёлы. Далей некалькі фотаздымкаў з сустрэчы.
https://www.ggau.by/nowosti/1306-adby-sya-adziny-dzen-infarmavannya#sigProId550f5b3db1