Традыцыя аднаўлення відавога складу дрэў і хмызнякоў, якія раслі на тэрыторыю парку, што быў закладзены Жыліберам у 18 стагоддзі, склалася недзе 6 гадоў таму. З часоў Жылібера нічога ў парку не захавалася, акрамя спісу раслін, якія па прапанове школьнага гісторыка Наталлі Канюк было вырашана аднавіць (вядома ж не ўсе).
Так сталася, што мяне сталі запарашаць на пасадкі дрэў адразу, як толькі яны пачаліся. І мы разам са студэнтамі факультэта ветэрынарнай медыцыны прынімалі ў іх удзел. Часта, праходзячы па парку я знаёмлю гасцей Гродна з раслінамі, якія мы са студэнтамі пасадзілі ў папярэднія гады.
У гэтым годзе другі раз дрэвы ў парку саджалі восенню і гэта радуе, бо маем больш шанцаў, што яны прыжывуцца. Шкада, але ёсць шэраг дрэў, якія не прыжыліся, як напрыклад рэдкія віды бярозы, дрэвападобны півон і іншыя. На прапанову паўдзельнічаць у чарговай імпрэзе адразу адгукнуліся некалькі студэнтаў першакурснікаў агранамічнага факультэта.
У парку мы былі першымі і вырашылі ўзяцца за пасадку ясеня, бо на тое, што прыжывецца магнолія ў мяне закраліся сумненні. Месца выбралі побач з івай, якую колькі гадоў таму мы пассадзілі з маёй куратарскай групай. Прынеслі добрага грунту, які быў прывезены супрацоўнікамі зелянгасу.
Акрамя нас ў пасадцы ўдзельнічалі школьнікі 8 школы са сваім выкладчыкам, братам нашага марфолага Алега Чарнова. Я заўважыў, што нашы першакурснікі яшчэ слаба арыентуюцца ў горадзе. Яны ўпершыню заўважылі дзікі вінаград і захацелі зрабіць здымкі на фоне яго. Далей мы прайшліся па гораду, зайшлі паабедаць і вярталіся ўжо па даліне рэчкі Юрысдыка, аб існаванні якой у горадзе мала хто і ведае.