3 ліпеня святкаванне Дня Незалежнасці пачыналася каля Кургану Славы. На вуліцы ліў дождж, але грамадскасць Горадні збіралася на прызначаным месцы. Я думаю, што мы, як спецыялісты, звязаныя з сельскай гаспадаркай радаваліся такому надвор’ю, бо пасля працяглай засухі, гэта нейкае частковае выратаванне для будучага ўраджаю. Праўда, ураджайнасць збожжавых культур усё ж будзе на некалькі адсоткаў меншай, чым магла быць, калі б хлебная ніва радавалася такому вось дажджу часцей.
Большасць удзельнікаў свята была са сваімі парасонамі, хаця частка прыйшла і без іх. Ад ГДАУ на свяце прысутнічалі практычна ўсе прарэктары, дэканы факультэтаў і не так вялікая колькасць выкладчыкаў. У першых шарэнгах былі прадстаўнікі студэнцкага прафкаму і некалькі студэнтаў. Усе прамоклыя, але з добрым святочным настроем.
Каля Кургану адбываліся традыцыйныя выступы, узнагароджанні лепшых працаўнікоў вобласці, пасля чаго парад войск і ваеннай тэхнікі Гродзенскага гарнізону.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии
https://www.ggau.by/nowosti/2873-supratso-niki-gdau-na-dni-nezalezhnastsi-belarusi#sigProId7c6df5b25e