Аляшкевіч (Чыгір) Галіна Сяргееўна

Галіна Сяргееўна палічыла, што рэктарат нашага ўніверсітэта звярнуўся да былых выпускнікоў і даслала кароткі матэрыял са сваёй працоўнай біяграфіі. Вучылася яна на зоаінжынерным факультэце ГСГІ  у 1973 -1978 гадах. Атрымала дыплом з адзнакай і паехала на працу з мужам, які быў вайскоўцам аж у Пертапаўлаўск-Камчацкі. Працавала ў Вытворчым упраўленні сельскай гаспадаркі Камчацкага аблвыканкама, якое зараз называецца Міністэрства сельскай гаспадаркі камчацкага края.

За час сваёй працы наведала ўсе 34 саўгасы самага рознага накірунку, якія меліся на тэрыторыі края. З размешчаных ніжэй фотаздымкаў бачна наколькі гэта прыгожы экзатычны край і дзе там толькі займацца сельскай гаспадаркай? Але гэта толькі мая ўласная думка. Затым Галіна Сяргееўна вярнулася ў Беларусь і працавала ў калгасе “Іскра” Гродзенскага раёна (в.Гожа). Не заўсёды пры пераездах на новае месца працы знаходзілася адпаведная работа і яна перавучылася на бухгалтара. Зараз на пенсіі, пражывае ў Лідзе, займаецца выхаваннем 12-гадовай дачкі. Вось і ўсё, што паведаміла пра сябе Галіна Чыгір падчас перапіскі. Яшчэ яна даслала фотаздымкі, на якія можна глянуць тут.


Побач з Галінай яе хросная дачка Вераніка, а за імі малодшая дачка – Жана

Матэрыял падрыхтаваны дацэнтам кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі
Мікалаем Таранда

Наш адрес

Русский Беларускі English Français Español Türkmen dili

«Горячая линия» по вопросам вступительной кампании

Телефон: +375(152)623617; +375(33)3101644

Режим работы в будние дни с 8.00 до 16.50, перерыв на обед с 12.00 до 12.50

  • Республика Беларусь
    230008 г. Гродно ул.Терешковой, 28
  • Тел./Факс: +375 (152) 62-36-30
  • ggau@ggau.by