Да юбілею ГДАУ: Дзіна Максімаўна Андрэева

У дзень выбрання па конкурсу на наступныя апошнія 5 гадоў (2005 год)

Дзіна Максімаўна не з’яўляецца выпускніцай ГДАУ (ГСГІ), але яна так шмат працавала ў ім, што заслугоўвае мець невялікую нататку ў шэрагу выпускнікоў і лепшых выкладчыкаў нашага ўніверсітэту. Нарадзілася яна ў 1930 годзе ў Казахстане, у сям’і перасяленцаў з Украіны, якія пераехалі ў Казахстан па Сталыпінскай рэформе ў 1902 годзе. З дзяцінства запомніліся голад і вучоба. У глухім раёне Казахстана не было газет, радыё, тэлебачання і вялікая радасць пазнання свету заключалася ў вучобе. Нават канікулы з-за гэтага не любіла. За ўсе гады вучобы як у школе, так і пазней, не атрымала ніводнай 4. Вучылася на 5, атэстат атрымала разам з залатым медалём. Заканчвала 10 клас ў горадзе Кізел Пермскай вобласці. У тым жа 1948 годзе паступіла ў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт на біялагічны факультэт без уступных экзаменаў. Праз год вучобы яе факультэт быў перапрафіліраваны ў геолага-глебавы і яна стала займацца на глебазнаўчым аддзяленні.

Гэта былі часы выканання Сталінскага плана пераўтварэння прыроды, таму ўжо ў 1952 годзе яна ўдзельнічала ў глебавых экспедыцыях. Пасля заканчэння ў 1953 годзе ўніверсітэту засталася там жа ў аспірантуры на 3 гады, абаранілася. Супрацоўнікі кафедры пасля абароны дысертацыі ў 1957 годзе побач з яе фотаздымкам на цыдулцы напісалі: Наш “свежий” кандидат наук. Коллектив преподавателей и студентов почвенного отделения сердечно поздравляют самого молодого сотрудника кафедры географии почв Дину Максимовну Андрееву с блестящей защитой диссертации и желает ей дальнейших успехов во славу нашей советской науки. Дзеля збору дысертацыйнага матэрыялу абследавала Ленінградскую вобласць, Карэлію, Балтыйскі шчыт. На працу паехала на далёкі ўсход ў Благавешчанск разам са сваім мужам. Працавала на кафедры сельскагаспадарчага інстытута, займалася выкананнем гаспадарчых дамоў, вучэбным працэсам, практыкамі. Я папрасіў Дзіну Максімаўну прыгадаць здарэнне, аб якім калісьці больш за 30 гадоў таму яна нам расказвала на лекцыі, і якое запамятаў на ўсё жыццё. Выпадак быў падчас экспедыцыі ў Амурскай вобласці. З поля вярталіся разам з Кацяй Толман, якая была родам з Беларусі. Наперадзе ні з таго, ні з сяго з’явілася вялікая лужына і так захацелася ў ёй памыць боты… Толькі ступіла два крокі, як нага правалілася ў бездань і ўсю яе стала зацягваць туды. Крыкнула Каці, каб тая блізка не набліжалася, а працягнула здалёк рыдлёўку. Так атрымалася выратавацца. Гаспадар, у якога яны жылі, сказаў, што дзяўчына нарадзілася ў кашулі, бо ў тым месцы праваліўся мужчына разам з падводай, а таксама вайсковая машына разам з салдатамі.  Там ўтварылася вялікае падземнае возера на месцы вялікай ледніковай ільдзіны, якая растала. Каця выратавала жыццё і таму Дзіна Максімаўна вельмі палюбіла Беларусь і гаворыць, што лепшага месца для жыцця на свеце мабыць няма.

Праз 5 гадоў працы на Далёкім Усходзе вярнулася ў Еўропу: у Каменны стэп, што знаходзіцца ў Варонежскай вобласці, дзе вялікі рускі вучоны Дакучаеў займаўся ўкараненнем у практыку лясных палос. Працавала ў лабараторыі, дзе рабіліся аналізы глебы з мэтай складання глебавых карт. Там працаваў вялікі калектыў з 50-ці жанчын. У выніку экспедыцый аб’ездзіла Казахстан, Кіргізію, Далёкі Ўсход, Амурскую, Пскоўскую, Ленінградскую вобласці. Больш цікаўныя, чым працоўныя паездкі былі ў горы: Каўказ, Карпаты, Алтай, Цянь Шань, Сіхатэ Алін, Памір… Якраз тады будавалася Краснаярская ГЭС і яна хадзіла па дне будучага  Краснаярскага мора.

Пад Варонежам не было працы для мужа і калі яна прачытала ў газеце, што ў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут патрэбны загадчык кафедры аграхіміі і глебазнаўства, вырашыла паехаць. На кафедры, на якой яна працавала былі адны жанчыны, а з мужчын толькі Аляксандр Васільевіч Лінкевіч. Але якія гэта былі жанчыны! - Маргарыта Мікалаеўна Чарнышова, якая заканчвала  Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, Любоў Сяргееўна Раманава і Іна Аляксандраўна Зянюк – Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў Горках,  Рыма Мікалаеўна Ягорава – Дагестанскі сельскагаспадарчы інстытут. Загадвала кафедрай аграхіміі і глебазнаўства Дзіна Максімаўна з 1965 да 1985 года. Працягвала працу ў ГДАУ да 2010 года, пакуль ёй не споўнілася 80 гадоў.  Кафедра працавала над вывучэннем азотнага рэжыму глебаў і азотных угнаенняў, сама кіравала дыпломнымі працамі, ды і зараз падтрымліваецца сувязь са сваімі дыпломнікамі. І ўвогуле, шмат якія выпускі запрашаюць Дзіну Максімаўну на свае сустрэчы праз 40, 30, 20 ці 10 гадоў і зараз. І яна не адмаўляе ім. Але ж акрамя асноўнай працы працавала і ў парткаме, і ў месткаме, і ў народным кантролі, на факултэце грамадскіх прафесій, у насценнай газеце. Калісьці адна з выкладчыц сказала – Вы, Дзіна Максімаўна, ва ўсе бочкі затычка… Жыццё было вельмі цікавым. А якія былі раней студэнты? Як яны жадалі вучыцца, займаліся навукова даследчай працай. Жылі дружна, дапамагалі і падтрымлівалі адзін другога. Дзіна Максімаўна мае каля 100 навуковых прац, з’яўляецца сааўтарам двух кніжак: у 2002 годзе выйшаў падручнік для студэнтаў “Почвоведение с основами геологии” для студэнтаў агранамічных факультэтаў, а ў 2006 годзе выйшла навукова-папулярнае выданне “Экологические экскурсии по лесопарку Румлёво”, у аўтарскім калектыве якога Андрэева Д.М. значыцца на першым месцы.

Зараз Дзіна Максімаўна працягвае працаваць у ГДУ імя Я.Купалы, дзе выкладае “Прыродазнаўства” для студэнтаў 1 курса педагагічнага факультэта. Яна займаецца хобі, за якое атрымлівае грошы. Некалькі сканаваных фотаздымкаў глядзіце тут.

Аднакашнікі, з якімі Дзіна Склярэнка (заразАндрэева) заканчвала школу (на здымку яна ў самым цэнтры)Разам з будучым мужам Віталем (Ленінград 17.12.1948)Фотаздымак, які на адваротным баку мае надпіс, як падарунак мужу на памятку аб трасе канала Волга-Урал, які тады планаваўся (с.Кісік-Камыш, 16.06.1952)
Каменны Стэп, полеахоўныя лясныя палосы, Варонежская вобласць, 1964 годА гэта ўжо падчас працы ў ГСГІ (1966 год): злева направа Дзіна Андрэева, Ірына Глазунова, Маргарыта Чарнышова і Любоў Раманава З Пятром Іванавічам Мозалям на дачы ў Іны Зянюк у яе Дзень нараджэння (1967 год)
Над Нёманам (1989 год); справа налева Віталь Лапа, Дзіна Андрэева, жонка Віталя Ірына, Уладзімір АгеецДзіна Максімаўна Андрэева на лекцыі па глебазнаўству (1996 год)На 25-х угодках выпуску 1972 года у першым радзе Уладзімір Верхась, Дзіна Андрэева, Мікалай Лэхцікаў, Алена Карпач (1997 год)
Каля ўзораў глебы (2005 год) Аўтарскі калектыў выдання “Экологические экскурсии по лесопарку Румлево” Дзіна Максімаўна падчас нашага з ёй інтэрв’ю

Матэрыял падрыхтаваны дацэнтам кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі
Мікалаем Таранда e-mail:Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.

Русский Беларускі English Español Türkmen dili 格罗德诺国立农业大学
  • Республика Беларусь
    230008 г. Гродно ул.Терешковой, 28
  • Тел./Факс: +375 (152) 62-36-30
  • ggau@ggau.by