Лявонава Іна Фёдараўна

Лявонава Іна Фёдараўна

Дзіўна, але колькі не запрашаў Іну Фёдараўну падзяліцца сваімі ўспамінамі, яна не надта адгукалася на маю прапанову. І раптам, тэлефонны званок і яна гаворыць, што калі можна, то зойдзе. Прыехала ў Гродна з Парэчча раней, каб спаткаць з Масквы сяброўку Клаўдзію Аляксееўну Строганаву. Тая не прыехала, бо на юбілейныя ўрачыстасці яшчэ ранавата. Гэта можа здарыцца заўтра, ці нават паслязаўтра, але затое зараз я ўжо ведаю ў якім вагоне яна будзе ехаць. У 14 гадзін ў Іны Фёдараўны заняткі.

Дзяцінства сваё правяла ў Днепрапятроўску, дзе закончыла нават два класы. Але бацьку, які, закончыў інстытут чыгуначнікаў, накіравалі ў Беларусь. Усе астатнія гады вучылася ў Баранавічах, якія з’яўляюцца найбуйнейшым чыгуначным вузлом Беларусі. Там, калісьці да вайны працаваў памагатым машыніста і мой дзядзька Пётр Таранда, які ў 1940 годзе закончыў курсы чыгуначнікаў у Ленінградзе, што былі арганізаваны для выхадцаў з Заходняй Беларусі.

У 1955 годзе паступіла ў ГСГІ на заатэхнічны факультэт, які закончыла ў 1960  і паехала разам з мужам працаваць у Брэсцкую вобласць. 11 гадоў працавала загадчыкам ферм, галоўным заатэхнікам ў плем-саўгасе “Гарадзішчанскі” , дзе разводзілі чорна-стракатых свіней, чырвоную беларускую пароду кароў, пазней завезлі цёлак галандскага паходжання. Пляшчанка Сяргей Іванавіч, які выкладаў у яе раней гігіену, ветэрынарыю і перабраўся да таго часу ў Жодзіна, прапанаваў паступіць у аспірантуру. Іна Фёдараўна закончыла яе за тры гады і абараніла кандыдацкую дысертацыю па зоагігіене. Спаткаўшыся ў Жодзіна са сваім аднакурснікам Яраславам Васілюком папрасілася на працу. Той прапанаваў выкладаць генетыку, на якой Іна Фёдараўна затрымалася на 20 гадоў, змяніўшы яе на племянную справу, якую выкладае да гэтага часу. Загадчыкам кафедры генетыкі быў на той час Барысаў Уладзімір Міхайлавіч. Сціпла называе дзесяткі яе падапечных, якія абаранілі кандыдацкія дысертацыі, а пяць – доктарскія. Паколькі дзеці па гараскопу быкі, то і ім рэкамендавала трымацца сельскай гаспадаркі і два сыны, унук і ўнучка выбралі спецыяльнасць агранома, па якой і працягваюць працаваць. Не заўважыла нават як праляцелі гады. Іна Фёдараўна з’яўляецца ўжо бабуляй трох праўнукаў і лічыць, што жыццё ўдалося. Жывуць дружнай сям’ёй на беразе возера ў Парэччы, у госці наведваюцца дзеці, знаёмыя, а муж смажыць для іх беларускія дранікі.

Захапіла з сабой Іна Фёдараўна толькі адзін фотаздымак, які быў зроблены на цаліне.

Іна Фёдараўна Лявонава ў дворыку ФВМ на фоне пчалапасекі

Іна Фёдараўна Лявонава са сваім аднакурснікам Яраславам Васілюком

На цаліне 

Матэрыял падрыхтаваны дацэнтам кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі
Мікалаем Таранда

Наш адрес

Русский Беларускі English Español Türkmen dili 格罗德诺国立农业大学
  • Республика Беларусь
    230008 г. Гродно ул.Терешковой, 28
  • Тел./Факс: +375 (152) 62-36-30
  • ggau@ggau.by
Мы используем cookies
Сайт использует файлы cookies. Оставаясь на этом сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.