17-18 лютага ва УА “Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія” адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Якасна новы ўзровень падрыхтоўкі кадраў – аснова інавацыйнага развіцця галіны”. У яе працы ўдзельнічалі супрацоўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, ДУ “Вучэбна-метадычны цэнтр Мінсельгасхарча”, кіраўніцтва вышэйшых навучальных устаноў і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі, кіраўнікі НПЦ НАН Беларусі, старшыні камітэтаў па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкамаў, кіраўнікі кадравых службаў аблсельгасхарчаў і кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, прафесарска-выкладчыцкі склад УА “БДСГА”.
У першы дзень працы канферэнцыі адбыўся агляд экспазіцыі выставы навукова-метадычных матэрыялаў, навуковых прац студэнтаў і экспанатаў, прадстаўленых вышэйшымі навуковымі і сярэднімі спецыяльнымі установамі па навуцы. У гэты ж дзень удзельнікі канферэнцыі азнаеміліся з рознымі напрамкамі працы акадэміі (вучэбнай, навуковай, культурна-масавай, спартыўна-масавай, ідэалагічнай і выхаваўчай), наведалі лабараторыю маніторынга якасці малака, хіміка-экалагічную лабараторыю, дыягнастычную станцыю кафедры трактараў і аўтамабіляў.
18 студзеня ў працы канферэнцыі ўдзельнічала намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Каткавец Надзея Мікалаеўна. Было заслухана 12 дакладаў па актуальных пытаннях і важнейшых накірунках функцыянавання і развіцця аграрнай адукацыі і вузаўскай навукі. Па выніках канферэнцыі была прынятая рэзалюцыя па ўдасканаленню якаснага ўзроўню адукацыі. Фотаздымкі з навукова-практычнай канферэнцыі: