Аб гэтым я даведаўся з тэлеперадачы, а пасля дадатковую інфармацыю атрымаў ад нашага былога выпускніка Віталя Бялоцкага, які падзяліўся і фотаздымкамі з гэтае імпрэзы. Арганізатарам Вадохрышча, якое адбывалася на возеры Юбілейнае, стаў “Клуб оздоровительного плавания и закаливания СИЛА ПРИРОДЫ”. У мерапрыемстве былі задзейнічаны праваслаўны і каталіцкі святары.
Мерапрыемства было дазволена камандуючым штаба Заходняга аператыўнага камандавання. У ім прынялі ўдзел і воіны, якія ўстанавілі намёты, арганізавалі пункт гарачага харчавання. Лунку ў выглядзе крыжа зрабілі прадстаўнікі абласной службы МНС (вадалазы і выратавальнікі). Пахрысціцца асвечанай вадой сабралася больш за дзве сотні гарадзенцаў. Як адбывалася Вадохрышча на Юбілейным глядзіце фотарэпартаж, зроблены Віталем Бялоцкім, які становіцца ўжо сталым карэспандэнтам наша сайта.